Школьная
алімпіяда
па
беларускай мове і літаратуры
Лінгвістычны конкурс
1. Праскланяйце назоўнік, які абазначае чацвёрты
дзень тыдня, пастаўце націскі ва ўсіх яго формах ( 4 б., кожная памылка – мінус
0,5 б. ).
2.
Выпішыце словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі ( 3 б. ).
Маёр,
лаўрэат, аазіс, саюзнікі, каланіяльны, вераб'іны, рытуал, Клеапатра, піяніна,
іанізацыя, баец, серыял, тэарэма.
3. Запішыце 10 аднаскладовых назваў гарадоў і
мястэчак Беларусі ( 5 б. ).
4.
Замяніце словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі ( 3 б. )
Вучань трэцяга класа - …, вучань чацвёртага класа
- …, страфа з трох радкоў - …, тэрмін у дваццаць гадоў - …, прызначаны для
дваіх - …, дыстанцыя ў сто метраў - .. .
5. Выберыце патрэбныя
прыметнікі, складзіце і запішыце з прапанаванымі назоўнікамі адпаведныя
словазлучэнні ( 3 б. ):
1) каўнер ( вавёрчын, вавёркавы ),
2) лыжы ( Валодзевы, Валодзіны ),
3) конь ( заездны, заезджаны ),
4) майстэрства ( пякарнае, пякарскае ),
5) вышка ( назіральная, назіральніцкая ),
6) неба ( зорчатае, зорнае ).
6.
Узнавіце вядомыя фразеалагізмы. Укажыце іх значэнні ( 5 б. ):
1) праметэеў …,
2) гордзіеў …,
3) фількава …,
4)
аўгіевы …,
5) дзесятая вада на … .
7. Устаўце прапушчаныя
канчаткі. Запішыце ( 5 б. )
1)
Тан…прапанавалі новую прац… . 2)
На сустрэчы былі два тонк… адчувальн… паэт… .
3) Я ведаю інтэрнат толькі па
аповед… сябровак. 4) Насупраць кожнага
сказ… было напісана алоўк…:
“ Ёсць! “ 5) Па дамафон… прыемны
мужчынск… голас паведаміў, што па мяне прыехалі ад Белазёравай.
8. З прапанаваных пар слоў
выпішыце толькі тыя, якія зафіксаваны ў беларускамоўных слоўніках ( 4 б. ).
Бідон – бітон, пачтамп –
паштамп, памочніца – памошчніца, груздзь – грузд, піджак – пінжак, роля – роль,
дуброва – дубрава, візг – віск.
9. Устаўце, дзе трэба , прапушчаныя літары. Запішыце
( 5 б. ).
1. Наш
горад упрыгож…вае плошча.
2. Бульбу ядуць ва ўс…м с…веце.
3. Бацька з сынам пры…шоў у школу.
4. Лета змяняе …осень.
5. Трое з нас засталіся на …озеры.
10. Адзначце правільныя сцвярджэнні ( за кожны
правільны адказ – 1 бал ):
1)
гіпербала – іншасказанне, адна з форм мастацкага адлюстравання жыцця, калі
абстрактнае паняцце або думка перадаюцца праз канкрэтны вобраз;
2) байка – невялікі,
часцей вершаваны, твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і вывадам (
мараллю ) у канцы або, значна радзей, у пачатку.
3) харэй – двухскладовая стапа ў сілаба-танічным
вершаскладанні, у якой націск падае на першы склад ('_ ___ );
4)
да эпічных жанраў адносяцца раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс,
фельетон;
5) лірыка – род мастацкай літаратуры, у
якім жыццё паказваецца галоўным чынам праз узаемаадносіны паміж характарамі, іх
барацьбу, праз дзеянне. У адрозненне ад іншых родаў у лірыцы паказ жыцця
будуецца на дыялогах і маналогах;
6) пралог – уступ да літаратурнага твора, у якім
пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі з'явамі, якія падштурхнулі яго
да напісання твора.
Тэкст для
водгуку
Полацкай Сафіі
Ля Полацкай Сафіі прыпынуся,
Сустрэне
строгім выглядам яна.
Я
Полацкай Сафіі пакланюся –
Прытулку,
дзе ўладарыць даўніна.
Калісьці
намаганнямі Ўсяслава
Сафія
свой зазнала зорны час.
У
галубцы * выводзіла Прадслава
Па
літарцы свяшчэннапісу вязь.
І
летапісец дбайна і натхнёна
Тутэйшай
мовай, так, як вымаўляў,
Пра
недарод, князёў паходы, войны
На
аркушах, прывезеных здаля,
Паведамляў
і даты занатоўваў
Як
сведка слаўных дзён і дзён благіх.
О,
колькі б тайнаў нам адкрыла слова,
Знайшоўся
гэты летапіс калі б!
Да
неба вежы белыя ўзняты,
Нібы для ўсіх вымольвая яна
Палёгкі
там, дзе дух зламалі страты,
Відушчасці,
дзе праўда не відна.
Ля
Полацкай Сафіі прыпынюся.
Дзвіна
свае калыша берагі.
Я
гаварыць і дыхаць тут баюся,
Бо
тут гавораць, дыхаюць вякі.
Паслухаць
іх – з нас кожнаму спяшацца,
Пакуль
сцяжына памяці бяжыць.
Таму
я тут, што душам дакранацца,
Маёй
і часу,
Трэба
– з тым, каб жыць.
* Галубец – тут: келля.
Ірына Багдановіч
Даведкі
1.
Адзіночны лік |
Множны лік |
Н. чацвер |
Н. чацвяргі |
Р. чацвярга |
Р. чацвяргоў |
Д. чацвяргу |
Д. чацвяргам |
В. чацвер |
В. чацвяргі |
Т. чацвяргом |
Т. чацвяргамі |
М. аб чацвяргу |
М. аб чацвяргах |
2. Лаўрэат, аазіс, рытуал, Клеапатра, іанізацыя, тэарэма.
3. Бобр, Брэст, Глуск, Ельск, Клецк,
Мінск, Мір, Пінск, Рось, Свір, Шклоў.
4.
Трэцякласнік, чацвёртакласнік, трохрадкоўе, дваццацігоддзе, двухмесны,
стометроўка.
5. Каўнер вавёркавы, лыжы
Валодзевы, конь заезджаны, майстэрства пякарскае, вышка назіральная, неба зорнае.
6. 1. Праметэеў агонь – незгасальнае імкненне да
высакароднай мэты. 2. Гордзіеў вузел
– заблытаная справа, складаныя абставіны. 3. Фількава грамата – пустая паперка, несапраўдны ці няправільна напісаны
дакумент. 4. Аўгіевы стайні – 1) вельмі забруджанае месца,
запушчанае памяшканне; 2) поўнае бязладдзе, надзвычайная запушчанасць спраў ( у
якой-н.арганізацыі ). 5 Дзесятая вада на
кісялі -- вельмі далёкі сваяк.
7. 1.
Тані прапанавалі новую працу. 2. На сустрэчы былі два тонкія
адчувальныя паэты. 3. Я ведаю інтэрнат
толькі па аповедах сябровак. 4.
Насупраць кожнага сказа было
напісана алоўкам: “ Ёсць!” 5. Па
дамафоне прыемны мужчынскі голас паведаміў, што па мяне прыехалі
ад Белазёравай.
8. Бітон,
паштамт, памочніца, грузд, пінжак, роля, дуброва, віск.
9.
1. Наш горад упрыгожвае плошча.
2. Бульбу ядуць ва ўсім свеце.
3. Бацька з сынам прыйшоў у
школу.
4. Лета змяняе восень.
5. Трое з нас засталіся на
возеры.
10. 2),
3), 4), 6).