ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 11 клас

 

ШКОЛЬНАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

 

11 клас

 

1. Выпішыце словы, у якіх літары е, ё,я абазначаюць галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага.

Вясёлка, Янка, пад’ём, копія, з’ездзіць, жыццё, сняданак, шчаўё, маянэз, клёцкі, ежа, аб’ехаць, бліны, Праметэй.

 

2. Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы і падкрэсліце іх як члены сказа.   

1. Яны баяліся зараз высунуць нос куды-небудзь за сяло. 2.Але ладны ўдаўся хлапчук, рос на лес гледзячы. 3. І раней здаралася , што бацька і маці давалі мне кухталя. 4. Становішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды . 5.Сам кату па пяту, а распараджаецца. 6.Нічога, я дакапаюся! Выведу на чыстую ваду.7.Работа ў іх – курам на смех. 8. Паглядзеў, што лёгкага хлеба нідзе няма. 9. Старшыня чалавек бывалы , з царом у галаве, з ім гаварыць цікава .

 

3. Дапоўніце табліцу

Назва народнасці

Жанаты мужчына

Замужняя жанчына

Незамужняя дзяўчына

Палякі

Пан

Панна

Пані

Англічане

Містэр

Міс

Місіс

Французы

Месье

Мадам

Мадэмуазель

Беларусы

 

 

 

 

4. Ад прапанаваных слоў утварыце новыя:

а) прыставачным спосабам:

1) увага –

2) дзядуля –

3) славуты –

4) віднець –

б) шляхам асноваскладання + суфіксацыі:

1) варыць соль –

2) вострае слова –

3) дзеяць дабро –

4) кароткая шэрсць –

 

5. Запішыце аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.

Руская мова

Беларуская мова

Семечко тыквы

 

Жена дяди

 

Моховое болото

 

Чашка весов

 

 

6. Укажыце, да якой часціны мовы належаць падкрэсленыя ў сказах словы.

1. Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.

2. Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.

3. “Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка.

4. Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.

 

 

7. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі, і запішыце правільныя варыянты.

1. Старшая аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.

2. Міхалка ціха адчыніў варотца і выбег на вуліцу.

3. Бяры сябе бохан і са шчырай падзякай рэж і еж.

4. Творчых поспехаў артыстам пажадала маладая кампазітар Казлова.

5. А сівейшы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.

 

8. Пастаўце, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Запішыце, чым ускладнены кожны сказ.

1. Спалоханае хмарай над гумном кружылася крычала вараннё.

2. Малы хлапчук унучак дзедаў сядзеў на возе.

3. У рэчцы акрамя рыбы было багата ракаў.

4. Лёд бы камень самацветны блішчыць праменнаю ігрой.

5. Давайце добрыя сябры пагутарым аб шчасці.

 

9. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ абгрунтуйце.

            Андатра – мускусны пацук, млекакормячая жывёла сямейства хамякападобных. Яе радзіма – Паўночная Амерыка. Даўжыня цела андатры 23-25 сантыметраў, хваста – 20-25 сантыметраў. Вага – 1-1,5 кілаграмаў. Хвост пляскаты з бакоў, вузкаваты.

            Андатра жыве каля вадаёмаў, багатых на расліннасць. Звярок аддае перавагу норам. Жылая хатка іншы раз бывае ў дыяметры да 3,5 метраў. Асноўны корм андатры – хвошч азёрны, карэнішчы трыснягу, чароту, белай ліліі, рагозу, аеру.

 

10. Запішыце прозвішчы ці псеўданімы шасці прадстаўнікоў беларускай літаратуры, якія жылі і працавалі ў ХІХ стагоддзі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Школьная алімпіяда па беларускай мове

11 клас

1. Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы і падкрэсліце іх як члены сказа.        

1. Яны баяліся зараз высунуць нос куды-небудзь за сяло. 2.Але ладны ўдаўся хлапчук, рос на лес гледзячы. 3. І раней здаралася , што бацька і маці давалі мне кухталя. 4. Становішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды . 5.Сам кату па пяту, а распараджаецца. 6.Нічога, я дакапаюся! Выведу на чыстую ваду.7.Работа ў іх – курам на смех. 8. Паглядзеў, што лёгкага хлеба нідзе няма. 9. Старшыня чалавек бывалы , з царом у галаве, з ім гаварыць цікава .

 

2. Дапоўніце табліцу

Назва народнасці

Жанаты мужчына

Замужняя жанчына

Незамужняя дзяўчына

Палякі

Пан

Панна

Пані

Англічане

Містэр

Міс

Місіс

Французы

Месье

Мадам

Мадэмуазель

Беларусы

 

 

 

 

3. Укажыце, да якой часціны мовы належаць падкрэсленыя ў сказах словы.

1. Аднаму з іх было ўсяго пятнаццаць год.

2. Нічыіх кніг не бывае – у кожнай ёсць аўтар ці аўтары.

3. “Як я рада вас бачыць, Сямён Пятровіч!” – загаварыла Верачка.

4. Кожны раз, калі ідзе дождж, мой сусед любіць выходзіць на прагулку.

 

4. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі, і запішыце правільныя варыянты.

1. Старшая аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.

2. Міхалка ціха адчыніў варотца і выбег на вуліцу.

3. Бяры сябе бохан і са шчырай падзякай рэж і еж.

4. Творчых поспехаў артыстам пажадала маладая кампазітар Казлова.

5. А сівейшы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.

 

5. Пастаўце, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Запішыце, чым ускладнены кожны сказ.

1. Спалоханае хмарай над гумном кружылася крычала вараннё.

2. Малы хлапчук унучак дзедаў сядзеў на возе.

3. У рэчцы акрамя рыбы было багата ракаў.

4. Лёд бы камень самацветны блішчыць праменнаю ігрой.

5. Давайце добрыя сябры пагутарым аб шчасці.

 

Даведкі і крытэрыі ацэнкі

 

2. 1. высунуць нос – дапаўненне; 2. на лес гледзячы – акалічнасць; 3.давалі кухталя – выказнік; 4. біць лынды – азначэнне; 5.кату па пяту – выказнік; 6. выведу на чыстую ваду – выказнік; 7. курам на смех – выказнік; 8.лёгкага хлеба – дапаўненне; 9. з царом у галаве – азначэнне.

 

3.

Назва народнасці

Жанаты мужчына

Замужняя жанчына

Незамужняя дзяўчына

Палякі

Пан

Панна

Пані

Англічане

Містэр

Міс

Місіс

Французы

Месье

Мадам

Мадэмуазель

Беларусы

Спадар

Спадарыня

Спадарычня

 

6. 1) часціца; 2) займеннік; 3) прыслоўе; 4) злучнік.

 

7. 1. Старшы аграном Надзея Краўчук пайшла на вопытны ўчастак.

2. Міхалка ціха адчыніў варотцы і выбег на вуліцу.

3. Бяры сабе бохан і са шчырай падзякай рэж і еж.

4. Творчых поспехаў артыстам пажадала малады кампазітар Казлова.

5. А сівы дзядок ні то цешыцца з нас, ні то шкадуе.

 

8. 1. Спалоханае хмарай, над гумном кружылася, крычала вараннё. (адасобленым азначэннем, аднароднымі членамі сказа).

2. Малы хлапчук, унучак дзедаў, сядзеў на возе. (адасобленым прыдаткам).

3. У рэчцы, акрамя рыбы, было багата ракаў. (адасобленым дапаўненнем).

4. Лёд, бы камень самацветны, блішчыць праменнаю ігрой. (параўнальным зваротам).

5. Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці. (звароткам).

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры