Кантрольная тэставая работа 11 клас

 

                                                     Тэставая работа

                                       Варыянт 1

1.       Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

1)      Поч..рк       2) р..форма      3) ш..лясцець     4)пр..снаводны   5) майст..р

2.       Адзначце словы, у якіх на месцы  пропуску пішацца літара  я:

1)      верхн..дзвінскі   2) дроб..зь      3) л..сісты     4) вол..выяўленне   5) г..ктар

3.       Адзначце прыклады, у якіх пішацца    ў (нескладовае):

1)вырашыў  ..дасканаліць     2) білет да   ..ладзівастока    3) вясна- ..ладарка     4)за..тра

5)раман “Векапомныя дні”  ..  творчасці М.  Лынькова                                                                                              4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ь: 

1)кур..ёзны           2) восен..скі        3) шампін..ён          4) кагос..ці            5) с..няжынка

5. Да рускіх слоў падбярыце вусна беларускія адпаведнікі. Адзначце тыя з іх, у якіх ёсць падвоеныя літары:

1)сватья    2) описание    3) слаженностью   4) массаж    5) сказанный

6. Адзначце правільна напісаныя словы:

1)перавошчык    2) абсмаліць    3) варонежскі    4) лідскі    5) жэртка

7. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы – канчаткі:

1) запрасіў     2) злева   3) карыстаецца     4) ганарымся     5) установа

8. Адзначце сінонім да слова бясспрэчны:

1)яснасць   2) несумненны    3) зразумела    4) бясконцы     5) рэгулярны

9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1) (узаема) адносін     2) (Корш) Саблін        3) (пуце) абходчык          4)(авія) пошта   5)(школа) інтэрнат

10. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

1) (што) хвілінна    азірацца      2) прыбраць  (з) большага         3)запомніць  (на) заўсёды

4)адсыпаць (з) большага   мяшка         5) стаяць  (у) абдымку

11.Адзначце словы, у якіх  не,ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

1)(не) накрухмаленая  бялізна       2) (не) памыляючыся     3) як  (ні) ўдасканальвай

4) (ні) чым      5) агуркі  (не) пасолены

12. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў пішацца  ні:

1) Куды б ..    спяшаліся дажджоў калоны, а нашы палеткі   напояць    яны.

2) Цэлы дзень дождж не сціхаў   ..  на хвіліну.

3) …   абмінай майго парога, самотны і журботны.

4) …  раз сам сабе думаў, што мы ўсе вяртаемся да радзімы.

5) Ці ж ..   з драбнюткага зярнятка ўсе каласы?

13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Жыць праўдзіва і сумленна        бацькоўскай мудрасці ўрок.

2) Парада  ..  не здрада: часам і разумнага трэба перасцерагчы.

3) Белы сад, зялёны бор,  вы     любоў мая і вера.

4) Кроплі дажджу ..  нібы гарошыны.

5) Ручай  ..  нястомны падарожнік.

14. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1) Дажджом  .. і сонцам, і ветрам  навальнічным заўсёды пахне хлеб.

2)Стаміўшыся ад працы  ..  і быту, добра па роснай сцежцы босаму прайсці.

3) Нават пахмурнае надвор’е не магло сапсаваць майго сённяшняга  .. добрага настрою.

4) Спачатку кружаць у развітальным вальсе жоўтыя лісты … а потым ціха падаюць на дол.

15. Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску  (коскі):

1) Дзянёк .. нібы залаты матылёк.

2) Па ўзбярэжжы  .. як вокам кінуць  .. гарэлі святочныя агні.

3) Вада ў рэчцы была чыстая, празрыстая  ..  быццам шкло.

4) За рудаватыя, залацістыя  .. як мёд..  валасы празвалі  дзяўчыну  Мядовачкай.

5) Выплыў месяц, круглы, поўны, падрумянены  .. як блін.

16. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку:

1) Вязынку радзіму Купалы  наш народ захавае навек, бо і сёння адгэтуль нямала пачынаецца песенны рэк.

2) Свой першы верш я чытала  хвалюючыся.

3) Забыўшыся на снеданне мастак выносіў у сад эцюднік і пачынаў пісаць яблыневую квецень. 

4) Папярок дарогі ляжала напалову занесенае снегам дрэва.  

5) Тут  у гэтым вялізным лесе дзяўчыне знаёмая кожная паляначка, кожная сцяжынка.  

17. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):

1) Засынай .. мой маленькі сыночак .. і спі спакойна.

2) О  .. неба ціхае, світальнае, мы пад шатром тваім стаім!

3) Шчырасць .. безумоўна .. не можа не падабацца ў чалавеку.

4) Хутар асабліва добра быў .. відаць .. з пагорка.

5) Пачуццё справядлівасці, уласнага гонару  .. мабыць.. разам з жыццём нам прырода дае.

18. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1) Уздоўж бакавой агароджы дачнага ўчастка расла акацыя  .. і цягнуліся кусты агрэсту.

2) Бягу я, бывала, раніцай на твой хутарок над ракой .. а ты ўжо здалёк мне на ганку махаеш прыветна рукой.

3) То імжыць золкі, дробны, быццам гарошынкі, дождж ..  то сякуць па шыбах снежныя крупіны.

4) Усё ў калектыўным палёце  жораваў прадумана, прадугледжана  .. і ўсё размеркавана да дробязей, нібы ў сапраўдным баявым страі.

5) Колькі душы ў гранні скрыпачкі ..  і якая апантаная любоў да музыкі !

19. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца двукроп’е:

1) Даверліва шапацелі грушы  .. дрымотна чарнелі кусты вербаў і акацый, шарэў ледзь відны ў цемры туман на балоце.

2) Новаспечаны дзед у душы вельмі ганарыўся  .. ўнуку далі яго імя.

3) Урач халат надзе чысты .. настрой адразу ўрачысты.

4) Елкі цемнагрывыя намоклі .. сушаць вербы пасмы жоўтых кос.

5) Усім нам належыць помніць .. у нас ёсць Нёман,  Прыпяць і Дзвіна.

20. Азначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі:

1) Калі ўвосень стаіць пагода, шасціць пад нагамі мох, цвіце на ўзлессі  верас.

2) Падыдзеш бліжэй да бярозы і здзівішся : уся зямля пад ёй усеяна чысценькімі залатымі лістамі, на якія аж ступіць боязна.

3) Спявалі птушкі, шумеў Нёман  і звонка булькалі ручаі.

4) Усюды, дзе б я ні быў, адчуваў мне ўслед пазірае Радзіма.

5) Шамацяць у траве дзікія качкі, і недзе над галавой дзяцел  дзяўбе сухую сасну, якая аж звініць.

                                                          Тэставая работа

                                       Варыянт 2

1.       Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:  

1)ч..мпіён    2) падагр..ваць   3) літ..ратура   4) ш.. рсцяносны  5) др..зіна           2.Адзначце словы, у якіх на месцы  пропуску пішацца літара  я:

1)п..рына   2) м..даль  3) сув.зь   4) земл..мерны   5) стал..плавільны                                       3. Адзначце прыклады, у якіх пішацца    ў (нескладовае):   

1) Наталля  ..ладзіміраўна     2)да..нішні     3)гасцініца “Еўропа”  .. цэнтры Мінска                  4)па- ..чарашняму             5)нырнуў   …глыб                                                                                            4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ь:                                                    1)ц..вісці       2) кан..ён       3)жнівен..скі     4)павер..е     5)кудыс..ці                                                                        5. Да рускіх слоў падбярыце вусна беларускія адпаведнікі. Адзначце тыя з іх, у якіх ёсць падвоеныя літары:                                                                                                                                 1)мышление     2) группа    3)выверенный     4)редколесье   5)молодостью                                             6. Адзначце правільна напісаныя словы:                                                                                          1)пяшчаны   2)калінінградскі     3)воклатка     4)абследаваць    5)парыжскі                                                 7. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя марфемы – канчаткі:                                              1)дамаўляемся    2)спярша    3)дапамагаў      4)мыецца              5)забудова                                                    8. Адзначце сінонім да слова шпаркі:                                                                                                   1)імклівасць     2) жвава     3)дзейны     4) дзейсны    5)хуткі                                                                             9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:                                                                  1)(фота) альбом      2) (ільно)апрацоўка      3)(Дунін) Марцінкевіч    4)(помнік) манумент   5)(узаема) выручка                                                                                                                                                  10. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:                               1)узгадаваць (што) раз    2)гаварыць (у) пустую    3) пасяліць (у) пустую  хату    4)разгледзець  (з) блізку    5)быць  (на) віду                                                                                          11.Адзначце словы, у якіх  не,ні з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:                                   1)дзе б (ні) быў     2)(не) збіваючыся   3) (не) напісаная карціна  4)(ні) чый  5) апавяданні  (не) прачытаны                                                                                                                                                      12. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў пішацца  ні:

1)Якім бы .. быў сакавік, а ўсё ж ён пачатак вясны. 

2)Ці  .. дождж парушыў мой сон салодкі на досвітку?

3)Сонца смаліць дзень пры дні, у небе  .. аблачынкі.

4) ..   раз сам сабе думаў, што нашы маці і бабулі самыя прыгожыя ў свеце.

5) Розуму на кірмашы .. купіш. 

13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Антонаўкі  .. самыя лепшыя яблыкі.

2)Жывіць .. асноўная задача вады.

3)Разлукі-сустрэчы  .. як будні і святы.

4) Сляза .. не раса.

5)Зямля мая азёрная, ты .. казка самая прыгожая.

14. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1)Народныя песні, казкі, прыказкі  .. і лічылкі – усё гэта я некалі пераняла ад бабулі.

2)Алесь Петрашкевіч адносіцца да ліку старэйшага пакалення сучасных .. беларускіх драматургаў.

3)Успомніліся босага маленства дні, грыбныя пні, маліннік, свежанькі сунічнік .. і вечаровыя агні, і поўныя крыніцы.

4)Ганяўся я за гусаком .. а прачнуўся з гузаком.

5)Непрыгожых .. ці непатрэбных кветак, я лічу, няма.

15. Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску  (коскі):

1)Даўно вядома, што песня ўмее .. нібы споведзь ачышчаць.

2)У нас дзяўчаты .. нібы кветкі, хлопцы .. нібы дужыя дубы.

3)Ціха цягнуцца хмары сонныя, тратуар ад дажджынак рабы, ідуць пешаходы пад парасонамі .. быццам счарнелыя грыбы.

4)Верасоўскі ўспомніў свій першы ўрок: ён тады вельмі хваляваўся , дрыжаў ..як асінавы ліст.

5)Як матылі .. ўспыхнулі кветкі.

16. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць знакамі прыпынку:

1)Там сярод здзічэлых кустоў парэчак і малінніку я знайшоў кусцік бэзу.

2)Адцвілі завязаўшы дробныя яблычкі разложыстыя яблыні.

3)У купальскую ноч маміны песні гучалі  не сціхаючы.

4)Сымон Будны адзін з самых адукаваных людзей свайго часу  ведаў польскую, чэшскую, італьянскую, лацінскую, грэчаскую і старажытнаяўрэйскую мовы.

5)Пражытыя ў бацькоўскім доме  гады здаюцца мне цяпер суцэльным шчасцем.

17. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі):  

1)Спякотнае лета .. можа .. быць шчодрым на навальніцы.

2)О .. рэкі Беларусі, як любы нам вы!

3)Ціха яблыні шумяць у нашым садзе, давай жа ..мама.. ля акна з табой прысядзем.

4)Шчасце .. мабыць .. прыходзіць нечакана.

5)Неўгамонныя птахі .. здавалася.. варушылі голле дрэва не толькі крыламі, але і сваімі галасамі. 

18. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

1) Кладзецца ўранні снегу белізна .. а ў поўдзень зіхацяць на сонцы лужы.

2)Як многа цудаў у прыродзе .. і якое шчасце любавацца імі!

3) То зашумяць сосны тужліва .. то стане ціха і маўкліва.

4) Хмаркі ўсё шчыльней закрывалі неба .. і цені ад іх плылі па пракосах.

5)Здаўна хлеб-соль у нас абрадавая ежа .. і сустракаем мы ёю шаноўных гасцей.

19. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца двукроп’е:

1)Пахне навокал лясной канюшынай .. белы бусел садзіцца на стог.

2)Мы ўбачылі цудоўны малюнак.. на зялёную траву  прызямліўся шэры жораў.

3)Лясы пажаўцелі і маўчалі ў хмурнасці асенніх дзён .. поле сумавала пад густымі вятрамі, пашарэла ралля.

4)Ганна неспадзеўкі здрыганулася .. паўз плот хтосьці  ішоў.

5)Клікнуць хацелася .. голас замёр.

20. Азначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі: 

1)Неба займалася ранішнім зарывам і стаяла яшчэ нічым не кранутая цішыня, якая звычайна бывае перад усходам сонца.

2)У лесе было цёпла, звінелі птушыныя галасы, але нейкі няўлоўны подых блізкай восені ўжо адчуваўся ў прыродзе.

3)Калі сапраўдны гаспадар незнарок зломіць каласок на полі, ён адчуе ў сэрцы востры ток, вочы замгляцца сумным болем.

 4)Глеб разумеў брата туга аб Палессі, аб людзях, сярод якіх ён вырас, з гадамі не меншала, не знікала, а ўвесь час жла ў ім.

5)Гэты прыгожы лясны куток мае розны настрой для кожнага дня: сёння сцелецца туман, заўтра туман знікае, у гарачыя дні дальнія саснякі і бярэзнікі спавіваюцца сіне-шызай наміткай смугі.

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры