Займальны матэрыял для вучняў 5 - 7 класаў

 

Займальны матэрыял для вучняў 5-7 класаў

1.     Знайдзіце займеннікі ў наступных словах.

 

Словам, камышы, паравы, краты, мільён, квас, вырай, п’яны, павылазіць, паштальён, мыла, лісты, алімпіяда, тэматычны, высока, тысяча, прамыць, Васіль, вампір, Панас, насавы, насарог.

 

2.     Знайдзіце патрэбны пазл на тэму “Лес” ( 10 слоў).

 

мядз               лі            шкі        хво             ка

ло                  суні         я            розавік      каст

падбя           січкі        дуп        ведзь         вавё

пту              шыш      рыца      цы             рка

 

3.     Пабудуйце сказ з прапанаваных слоў.

 

Кефір, зефір, змей, герой, Герасім.

 

4.     Размясціце ў патрэбным парадку “рассыпаныя” прыказкі.

 

а) Гаспадар, грыбы, толькі, ў, дождж, у, добры, ходзіць.

б) Людзей, бяда, збліжае, больш, яшчэ, блізкіх.

в). Гнілы на, знойдзеш, яблыні, і, здаровай, яблык.

        5. Састаўце і запішыце словы з прапанаваных літар.

           М, р, а, л, е, й, ў, ч, к, а.

 

6.     Паспрабуйце напісаць чатырохрадкоўе.

……………………………………….. шнурочкі

 …………………………………………званочкі

 ……………………………………….. ад ранку

 ………………………………… …… на палянку

7.     Да рускіх слоў на тэму “Адзенне” падбярыце беларускія адпаведнікі.

 

Юбка, шарф, брюки, шляпа, носки, платье, свитер, рубашка, варежки, колготы.

8.     “Гульня ў шараду.” Утварыце і запішыце як мага больш слоў  са слова  Пралеска.

 

 

9.     Аднавіце словы, пераставіўшы літары ў адпаведным парадку.

1)  АЯВСКЁЛ

2) ЫНАТБУР

3) ІТКБАЕН

4) ДТРАПЕМ

5) РЦЕУККА

6) НКУСАКЕ

7)ГАКАДАТ

8) ОВКУАПЧ

9) ЁМТЫАКЛ

10) КНЮЛАМА

 

          10. Расшыфруйце беларускую прыказку ( з дапамогай лікаў   зашыфравана   прыказка пра родны край. Лікі адпавядаюць парадкаваму   нумару літар у беларускім алфавіце, г.зн. кожны лік – гэта пэўная літара).

21

18    16    5    15   28   14

12    18    1    10

32    12         21

18    1    10

10. Злучыце словы з левага і правага  слупкоў, каб утварыліся іншыя словы-назоўнікі.

пара              ода

радыё           праваднік

кара             сушылка

сабака          ход

пар               тэлефон

крыга           сон

мак               рад

борт            рота

сена             гадоўля

маска          бок

 

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры