Тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне (урок беларускай мовы ў 5 класе)
Тэма : Тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне (другі ўрок)
Мэта: актуалізацыя і паглыбленне ведаў пра тыпы маўлення, іх
прыметы.
Задачы: 1) дапамагчы
вучням усвядоміць залежнасць тыпаў маўлення ад зместу выказвання і мэты
выказвання; 2) садзейнічаць выпрацоўцы ўмення вызначаць тыпы тэкстаў па змесце
і будове, практычна паказаць і
растлумачыць лагічныя схемы, складаць невялікія тэксты, адзначаць узаемасувязь
паміж зместам і тыпам маўлення, называць
лагічныя часткі; 3) паўплываць на
выхаванне пачуцця любові да роднага краю, павагі да працы хлебароба, ашчадных адносін да
хлеба.
Тып урока: засваенне новых ведаў.
Абсталяванне: “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, карткі з
тэкстамі і заданнямі да іх, схемы,
карткі з тэстам, вучэбны дапаможнік для 5 класа “Беларуская мова”, здымкі,
малюнкі.
Эпіграф: Зямны паклон, падзяка і пашана
Ўсім, хто свежым хлебам
корміць нас,
Хто кожны колас пестуе старанна,
Хто і арэ, і сее ў
добры час. (С.
Грахоўскі)
Ход урока
1.
Арганізацыйна-матывацыйны момант.
Настаўнік. Добры дзень, паважаныя вучні! Я вельмі рада вас бачыць.
Хачу пажадаць вам добрага настрою на ўроку, выдатных ведаў, высокіх адзнак.
(Чытанне эпіграфа.) Настаўнік. Хто корміць хлебам нас? Як
адносіцца да іх аўтар? Адкуль прыходзіць хлеб на наш стол? Хто такі араты? (Той,
хто арэ зямлю; земляроб.)
2.
Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
3.
Актуалізацыя апорных ведаў .
Настаўнік. На папярэднім уроку мы пазнаёміліся з вамі з тыпамі
маўлення. Давайце ўспомнім адрозненні
тэксту-апавядання, тэксту-апісання, тэксту-разважання. Якія пытанні можна
паставіць да тэкстаў тыпу апавядання, апісання, разважання?
(У апавяданні расказваецца пра
дзеянні і падзеі, што ідуць адно за адным.У апісанні апісваюцца прыметы і
ўласцівасці прадмета (чалавека, жывёлы і інш.). У разважанні тлумачыцца, даказваецца
штосьці; гаворыцца пра прычыны падзей і з’яў.
Апавяданне – што адбываецца?
Апісанне – які прадмет? Разважанне – Чаму?)
4.
Вывучэнне новага матэрыялу
Праца з вершам “Фарбы восені” (практ. 112)
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны –
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай –
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу…
В. Шымук
Настаўнік. Перад намі верш. Вызначце яго тэму, асноўную думку. Якія фарбы восені
ўзгадваюцца ў вершы? У якія колеры пафарбавала восень наваколле? Да якога тыпу
маўлення адносіцца гэты тэкст? Чаму?
2. Праца з кампазіцыйнай схемай. (Работа
з падручнікам , с.66)
Настаўнік. Разгледзьце, калі ласка,
кампазіцыйную схему тэксту апісання,
дакажыце, што гэты тэкст адносіцца да пэўнага тыпу. (Дадатак 1)
3.Праца з “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”:
Гронка. – Скопішча пладоў або кветак на адной галінцы.
Рунь. – Усходы, пасевы азімых збожжавых культур.
Аксаміт. – Тоўстая шаўковая тканіна, з аднаго боку пакрытая
кароткім мяккім ворсам.
(На дошцы вучням дэманструецца
фатаграфіі гронак рабіны, руні, восені.
Дадатак 2)
Чараўніца. – 1. Паводле казак і павер’яў – жанчына, якая здольна
чараваць, вядзьмарыць. 2. Незвычайная прыгожая дзяўчына, жанчына.
Настаўнік. У якім значэнні ўжыта слова чараўніца? (У другім)
4.Вызначце стыль тэксту.(Мастацкі
стыль)
Настаўнік. На тэрыторыі Беларусі менавіта жыта было асноўнай
сельскагаспадарчай культурай. Пшаніца расла кепска, сеялі мала, белую муку
выкарыстоўвалі на велікодныя булкі ды вясельныя караваі. Чорны з жыта хлеб быў штодзённай сялянскай ежай. А
якія сарты хлеба вы ведаеце? (Чорны,
белы, сітны). А які хлеб ваша сям’я ўжывае часцей за ўсё? (Адказы вучняў.) Даўней выкарыстоўвалася мноства назваў сартоў хлеба: паловы, бульбяны,
мякінны. Сялянам не заўсёды хапала жыта да новага ўраджаю. На пачатку вясны ў
муку маглі дамешваць лебяду, канюшыну, лісце папараці, тоўчаныя жалуды,
бярозавую кару… Па тым, якім хлебам харчуецца сялянская сям’я, судзілі аб яе
заможнасці. Хлеб ужывалі і вышэйшыя саслоўі, але ў параўнанні з сялянамі больш
якасны і ў меншай колькасці. На пачатку ХХ стагоддзя, а дзе-нідзе і
да сярэдзіны, хлеб выпякалі ў кожнай вясковай хаце.
5.Праца з тэкстам “Хлеб”. (Тэкст на партах у кожнага вучня. Дадатак 3)
Адказы
1.
Апавяданне
2.
Адпавядае.
Дадатак 1.
3.
Хлеб.
Цана хлеба ў пасляваенны час.
Мастацкі стыль.
4.
Хлеб.
5.
Скарынка.
– Цвёрды запечаны вонкавы слой хлеба.
Абрус. – Пакрывала для
стала, настольнік.
Спакуса. – Тое, што вельмі
вабіць, выклікае жаданне ўладаць).
6. Хлеб дае арганізму чалавека
вугляводы, бялкі, узбагачае магніем, фосфарам, каліем, што патрэбна для работы
мозга. У хлебе ёсць карысныя вітаміны. Амаль палову сваёй энергіі чалавек бярэ
ад хлеба.
8. Лёгкі хлеб - лёгкая, бестурботная праца. Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця; аб адным хлебе без
дадатковай справы.
Фізкультхвілінка
(Дзеці ўстаюць з-за парт і выконваюць рухі ў адпаведнасці з вершаванымі
радкамі.)
А ў маёй старонцы
Столькі сіняга хлеба,
Столькі светлага сонца
І духмянага хлеба!
Вольна дыхаюць грудзі,
Сонца ласкава свеціць
І мілей Беларусі
Мне няма ва ўсім свеце!
6. Праца з тэкстам “Будзе хлеб, будзе і песня”. (Работа
ў парах. Дадатак 4. )
Адказы
1.
Разважанне,
публіцыстычны стыль.
2.
Адпавядае.
Дадатак 1.
3.
Будзе
хлеб, будзе і песня.
4.
Спрадвеку.
– З незапамятных часоў.
Заможнасць –
Забяспечанасць усім неабходным для жыцця.
Дабрабыт -1.Матэрыяльная
забяспечанасць. 2.Наяўнасць
неабходных умоў для жыцця.
Этыкет – Устаноўлены парадак у якім-небудзь
асяроддзі.
5.
Харчовая
бяспека краіны.
6. Смачны, мяккі, духмяны, жытні, пшанічны, сітны, дарагі.
8.
Xлебам-соллю заўсёды сустракалі
дарагіх гасцей.
3 караваем заўсёды сустракалі бацькі маладых у час вяселля.
Хлеб заносілі ў новую хату:
прыгожая хата не вугламі, а пірагамі.
Акраец матчынага хлеба бралі ў дарогу: свой хлеб не цісне ў плечы.
5. Замацаванне
Настаўнік. Уменне пекчы хлеб лічылася прыкметай гатоўнасці дзяўчыны да сямейнага
жыцця. Адмаўляючы сватам, бацькі нявесты казалі, што іх дачка “яшчэ маладая, не
можа ні вады прынесці, ні хлеба замясіць”. Выпечка хлеба, як і гатаванне
ўвогуле, у патрыярхальным грамадстве лічылася жаночай справай. Сем’і былі
вялікія, разам маглі жыць тры, а то і чатыры пакаленні, некалькі братоў з
жонкамі і дзецьмі. Хлеб пякла галоўная гаспадыня, спачатку свякроў, потым
старэйшая нявестка.
1. Праца з тэкстам “Традыцыі выпечкі хлеба”. (Дадатак 5)
Адказы
1. Апавяданне.
2. Выпечка хлеба.
3. Традыцыі выпечкі хлеба.
4. Рошчына. – Негустое цеста на дражджах або з закваскай.
Дзяжа.- Драўляная пасудзіна, у якой рашчыняюць хлеб.
Памяло. –Мяцёлка з хвойных галінак на доўгай палцы.)
8. Зайцаў
хлеб — рэшткі ежы, прывезеныя з поля,
з лесу дзецям. Жыць на ласкавым хлебе — жыць на ўтрыманні, з чыёй-небудзь ласкі.)
2. Настаўнік. Хлеб для
беларусаў – адзін з сімвалаў радзімы, сям'і і дома. Ад таго, як урадзіла жыта,
часам залежыла жыццё нашых продкаў, таму хлеб мае і важную функцыю. Каравай
можна ўбачыць на кожным свяце, хлебам - соллю сустракаюць гасцей і маладых,
лустачку хлеба раней клалі памерламу ў труну. Існуе шмат прыкмет і народных
павер'яў, звязаных з хлебам. Так, нельга выкідваць хлеб, а таксама кідаць яго і
па-іншаму паказваць да яго знявагу. Шмат прыказак і прымавак звязаныя з хлебам,
напрыклад, кажуць: "Будзе хлеб – будзе і песня", "Хлеб у доме
гаспадар".
Заданне “Збярыце прыказкі” (Работа
ў парах. Дадатак 6)
Адказ
Найсмачнейшы хлеб... (ад сваёй працы).
Хлеб — даражэй... (за золата).
Без хлеба яда — ... (да парога хада).
Галоднаму не спіцца, калі... (хлеб сніцца).
Едзеш на дзень, бяры... (хлеба на тыдзень).
Жывём, хлеб... (жуем).
Калі хлеб у возе, то няма... (бяды у дарозе).
Не хлебам адзіным... (жыве чалавек).
Хлеб на стале — ... (рукі свае).
Хлеб-соль еш, а праўду... (рэж).
(1і, 2ё, 3з, 4 ж, 5 е, 6 в, 7 г, 8 б, 9 д, 10 а)
3. Настаўнік.
Хлеб на нашым стале з’яўляецца дзякуючы нялёгкай працы людзей 120 прафесій.
Давайце “пазнаем” гэтыя прафесіі сярод “слоў-чужынцаў”:
Трактарыст, доктар, аграном,настаўнік, камбайнер, шафёр,пажарны,
млынар, пекар, дырыжор, булачнік,ветэрынар, прадавец ,машыніст, аптэкар.
(Словы-чужынцы:
доктар, настаўнік, пажарны,дырыжор, ветэрынар, машыніст, аптэкар.)
Настаўнік. Паважаныя вучні, а кім бы вы
хацелі стаць?А ці хацелі б вы стаць чалавекам той прафесіі, які дапамагае
трапіць хлебу на наш стол? Чаму?
4. Настаўнік. Вы
і ваша сям’я ўжываеце штодзённа розны хлеб, які набываеце ў краме. А мы з вамі
зараз пабудзем “пекарамі” і паспрабуем згатаваць велікодны куліч з прапанаваных
прадуктаў
такім чынам, каб у нас атрымаўся тэкст –апавяданне.
(Работа ў групах. Дадатак 7)
Настаўнік. Якія вы малайцы! Вось такі
велікодны куліч вы “выпеклі”.(Дадатак 8). Дамоў вы прынесяце рэцэпт, па якім
разам з бацькамі і спечаце куліч.(Дадатак 9)
6.Падвядзенне
вынікаў урока
1.Падвядзенне вынікаў, выстаўленне адзнак.
2. Давайце звернемся да фатаграфій і малюнкаў, якія размешчаны ў нас на
дошцы. 3. Па якіх малюнках вы склалі б тэкст-апісанне, апавяданне? Чаму? (Да
апісання можна намаляваць адзін малюнак, да апавядання – некалькі, да
разважання нельга намаляваць ніводнаго малюнка.)
4. Такім чынам, апавяданне – гэта …
Апісанне – гэта…
Разважаннне – гэта…
6.
Набытыя
на ўроку веды пра тыпы маўлення мне
неабходны для таго, каб…
Рэфлексія. Працуючы на ўроку, кім вы сябе адчувалі? Аратым, які арэ
скібы зямлі, пекарам, які выпякае хлеб, пакупніком у магазіне?
Дамашняе заданне
Практыкаванне 120
Спіс
выкарыстанай літаратуры
Беларускі каляндар / рэд.-склад. В. С. Бугаёў. — Мінск
: БелСЭ, 1992. — 181 с.
Вучэбны дапаможнік “Беларуская мова”, 5 клас. Частка 1. – Мінск:
Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019. – 65-66с.
Дудзюк, 3. I. Чароўнае слова : дапам. для
настаўнікаў / 3. I. Дудзюк. — Мінск : Маст. літ.,
2001. — 127 с.
Пераначуеш — больш пачуеш: прыказкі і прымаўкі. — Мінск : Маст. літ., 2002. —
254 с.
Руцкая.А. В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры / А. В. Руцкая. —
Мінск, 2000. — 165 с.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : больш за 65 000 слоў / I. М. Бунчук [і інш.]. — 3-е выд., дапрац. і дап. —
Мінск : БелЭн, 2002. — 784 с.
Дадатак
1
Апісанне
Агульнае ўяўленне аб прадмеце апісання |
Пералік яго характэрных прымет |
Ацэнка прадмета, адносіны да яго |
Апавяданне
Пачатак дзеяння |
Развіццё дзеяння |
Заканчэння дзеяння |
Разважанне
Тэзіс |
Доказ |
Вывад |
Дадатак
2
“Гронкі
рабіны”
Рунь
Восень
Час
пачынаць жніво
Дадатак
3
Былo гэтa дaўнo. Адpaзy ж пacля вaйны. У гoлaд. Мaцi
пpынecлa aднeкyль aкpaйч..к xлeбa. Дoўгa-дoўгa paзгл..дaлa ягo, пaвapoчвaлa i
тaк i гэтaк, нiбытa нe вepылa вaчaм cвaiм, штo нa дaлoнi ў яe ляжы..ь xлeб –
caпpaўдны жытнi xлeб, cпeчaны з чыcтaй мyкi, нa cвeжым дyбoвым лiсці. Пoтым
янa paзлaмaлa aкpaйч..к : aдзiн кaвaлaк
дaлa мнe, a дpyгi пaлaж..лa нa cтoл, пaд aбpyc.
– Гэтa Toлiкy... Bepнeццa з лecy – тo пaвячэpae...
Сама
ж пaйшлa нa гapoд.
Я вeльмi xaцeў ecцi. I тoй кaвaлaчaк xлeбa пpaглынyў
мiгaм. Потым пaдceў дa cтaлa, aдгapнyў aбpyc, yзяў y cвaю pyкy тoй кaвaлaчaк
xлeбa, штo пaкiнyлa маці мaймy cтap..йшaмy бpaтy. Нe ecцi yзяў. Пpocтa тaк,
пaглядзeць… I тaды я aдшч..пнyў
кpoшaчкy…
Сxaмянy..cя я тaды, кaлi
нa мaёй дaлoнi acтaлacя aбшч..пaнaя з ycix бaкoў cкapынaчкa. Хyцeнькa-xyцeнькa я пaлaжыў cкapынaчкy нa
cтoл, aкpыў яe aбpycaм. Алe cпaкyca з’ecцi xлeб yвecь былa тaкaя вялiкaя, тaкaя
нeaдoльнaя, штo я нe выцepпeў – знoў пaдceў дa cтaлa, yзяў cкapынaчкy ў pyкi i
ўкiнyў яe ў poт...
Бpaт вяpнy..cя з лecy як зaўcёды пoзнa. Ён цэлы дзeнь aбcякaў cyччa, зapaбляў гpoшы, кaб былo зa
штo нaшaй cям’i жыць. Дoмa ecцi ў нac нe былo нiчoгa. I cпaць бpaт лёг y тoй
вeчap гaлoдны.
(Барыс
Сачанка)
Заданні
1. Вызначце тып тэксту.
2. Ці адпавядае тэкст агульнай схеме апавядання?
3. Вызначце тэму і асноўную думку. Стыль тэксту.
4. Дайце тэксту загаловак.
5. Растлумачце значэнне слоў скарынка , абрус, спакуса.
6. Для чаго патрэбны чалавеку хлеб?
7. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.
8. Патлумачце выразы: лёгкі
хлеб — …
надзённы хлеб - …
Дадатак
4
Спрадвеку хле.. у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам
заможнас..і, дабрабыту і дастатку. І па
гэты дзень традыц..я сустракаць знакамітых і важных гас..цей хлебам-соллю
захоўваецца ў нашай краіне не толькі як частка ўрачыстага этыкету, але і
свяшчэннай цырымоніі, якая сімвалізуе хлебасольства гаспадароў. Яна све..чыць
пра іх гасціннасць, ветлівасць, пра давер і гато..насць да ўзаемнай дапамогі і
па..трымкі. Сустрэча хлебам- соллю таксама абяцае гасцям камфортнае знаходжанне
ў краіне. Нездарма ў народзе гавораць: будзе хлеб, будзе і песня. Усё, што
звязана з хлебам: поле — перапрацо..ка збожжа — хлебапрадукты, гэтыя найважнейшыя
вытворчыя сферы знаходзяцца пад пастаянным кантролем дзяржавы.
Таму хлеб — традыцыйная ежа беларусаў — здаўна шануецца ў Беларусі ,
дзякуючы якому ўмацоўваецца харчовая бяспека краіны.
Заданні
1.
Вызначце
тып тэксту, стыль.
2.
Ці
адпавядае тэкст агульнай схеме разважання?
3.
Падбярыце
загаловак тэксту, які б перадаваў асноўную думку.
4.
Растлумачце
значэнне слоў спрадвеку, заможнасць, дабрабыт, этыкет.
5.
Падбярыце
беларускі адпаведнік з тэксту да словазлучэння пищевая
безопасность страны. Запішыце ў сшытак.
6.
Падбярыце
і запішыце прыметнікі на назоўніка хлеб.
7.
Растлумачце
правапіс прапушчаных літар.
8.
Якія запаведзі, звязаныя з хлебам, існуюць здаўна ў
народзе, і мы павінны іх зберагчы і перадаць наступным пакаленням
Дадатак
5
Квасілі цеста з дапамогай рошчыны — н..вялікага кавалачка
сырога цеста, якое засталося на дне дзяжы ад папярэдняй вып..чкі. Раніцай у
дзень выпечкі ў рошчыну даба..лялі муку і вымешвалі крутое цеста. Мясілі цеста
на стале пры дапамо..е кулакоў. Пакуль цеста падыход..іла, у печы добра
прапальвалі і старанна вым..талі яе памялом. Далей з дзяжы бралі кавалачак
цеста на адну булку, прыгладжвалі яго рукамі і клалі на драўляную хлебную
лапату, якую папярэдне пасыпалі мукой або зас..ілалі лісцем капусты, клёну, аеру,
хрэну. З лапаты цеста садзілі ў печ. Выпечка хлеба доўжылася 1-2 гадзіны ў
залежнасці ад печы. За
адну выпечку пяклі ад 4 да 7 булак. Гато..насць хлеба правяралі
рознымі спосабамі. Глядзелі: калі пара з хлеба ідзе ўгору роўна — значыць, спёкся. Пратыкалі
хлеб нажом або палачкай, калі цеста не прыставала, то спёкся. Стукалі сярэднімі
суставамі пальцаў аб ніжнюю скарынку — гатовы хлеб “гучыць”.
Гатовы хлеб вымалі з печы, чысцілі ад лісця, укладвалі на
засланую лаву, злёгку змочвалі вадой, каб скарынка не чарсцвела, і накрывалі
ручніком.
Заданні
1. Вызначце тып тэксту. Якой кампазіцыйнай схеме адпавядае гэты тэкст.
2. Вызначце тэму.
3. Дайце тэксту загаловак
4. Растлумачце значэнне слоў рошчына, дзяжа, памяло.
5. Вусна перакажыце тэкст, ужываючы словазлучэнні: сырое цеста,
мясілі пры дапамозе кулакоў, добра прапальвалі ў печы, клалі на
драўляную хлебную лапату,ідзе ўгору, стукалі сярэднія суставамі пальцаў,
укладвалі на засланую лаву.
6. Ці ведаеце вы, што хлеб нельга класці на стол ніжняй скарынкай угору.
Чаму?
7. Растлумачце правапіс прапушчаных літар
8. Патлумачце значэнне выразаў: зайцаў хлеб — …,
жыць на ласкавым хлебе — …
Дадатак 6
Заданне
“Збярыце прыказкі” 1)Найсмачнейшы хлеб... а) рэж |
Дадатак 7
Склад:
Мука — 700-1000 г
Малако — 1,5 шклянкі
Яйкі — 7 шт.
Сметанковае масла — 150-200 г
Цукар — 1,5-2 шклянкі
Дрожджы — 40-50 г
Соль
Ванілін ці ванільны цукар
Дадатак 8
Велікодны куліч
Дадатак 9
Рэцэпт
У цёплым малацэ раствараем сталовую лыжку цукру і
дрожджы. Паступова дадаем прыкладна 150-200 грамаў прасеянай мукі. Перамешваем,
каб не было камякоў. Накрываем чыстым ручніком і ставім у цёплае месца.
Аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Бялкі прыбіраем у лядоўню,
а жаўткі расціраем з цукрам .Топім масла і астуджаем яго. Таплёнае масла (астуджанае да тэмпературы цела), соль,
ванільны цукар ці ванілін і ўсё перамешваем.
Узбіваем
халодныя бялкі ў пену. Асцярожна дадаем іх і астатнюю муку. Цеста вымешваем .
Накрываем ручніком і зноў у цёплае месца для ўздымання. Калі цеста паднімецца і
павялічыцца ў аб'ёме ў некалькі разоў, зноў перамяшаць цеста, гэтым разам
доўга, каля 5 хвілін, і зноў паставіць у цёплае месца для ўздыму.
На
дно формы для выпечкі кулічоў кладзем праалеены кружок пергаментнай паперы,
змазваем алеем сценкі і абсыпаем мукой.
Цеста
раскладаем у падрыхтаваныя формы і даем яму яшчэ раз падняцца, змазваем верх
куліча жаўтком. Для атрымання больш пышнага куліча форму трэба запоўніць на 1/3
вышыні, для больш шчыльнага — на 1/2 вышыні.
Выпякаць кулічы пры тэмпературы 180 градусаў 40-60
хвілін (у залежнасці ад памераў кулічоў). Каб верх куліча не падгарэў, пасля
таго як ён зарумяніўся, трэба накрыць яго кружком паперы, змочаным вадой.
Гатовыя кулічы асцярожна вымаем з формы (будзьце асцярожныя,
каб не зламаць) і кладзем бачком на засланы ручніком стол, пакуль кулічы не
астынуць.
Смачна есці!!!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа № 1 г. Чавусы”
Конкурс метадычных распрацовак
“Выкарыстанне практыка-арыентаваных заданняў пры вывучэнні прадметаў
сацыяльна-гуманітарнага цыкла”
Намінацыя: “Беларуская мова і
літаратура”
Тыпы
маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне
Брызгалёва І.А.,
настаўнік беларускай
і
літаратуры,
першая катэгорыя,
+375293358157
Чавусы, 2020