"Ступені параўнання якасных прыметнікаў" (урок беларускай мовы ў 6 класе)
Тэма: Ступені параўнання якасных
прыметнікаў
Мэта: садзейнічаць засваенню вучнямі ступеней параўнаня
прыметнікаў адукацыйная: садзейнічаць зас заенню вучнямі ступеней
параўнання прыметнікаў; вучыць знаходзіць у сказах
і тэкс тах прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай формаў ступеней параўнання, выдзяляць іх сярод іншых
прыметнікаў і тлумачыць утварэнне; 2) развіццёвая: развіваць пазнавальную акт правільна
ўжываць прыметнікі вышэйшай і н вусным і пісьмовым маўленні; 3) здароўезберагальная:
ствараць на ўроку сітуацыю поспеху, задавальнення і радасці, спрыяць правядзенню сама- і
ўзаемакантролю; выхоўваць
імкненне змагацца за чысціню роднай мовы; выхоўваць павагу да свайго
народа,
фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў.
Форма ўрока:
урок-касмічнае падарожжа.
Абсталяванне:
Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і
рус. мовамі навучання / Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М., Бажкова Т. І. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2020;
выява касмічнай ракеты; табліца “Ступені параўнання прыметнікаў”; схемы
“Ступені параўнання прыметнікаў” для вучняў; карткі з заданнямі.
Ход
урока
І. Арганізацыйны момант.
Сёння мы з вамі адправімся ў касмічнае
падарожжа. Падарожжа будзе складацца з пяці этапаў. На кожным этапе вы будзеце
выконваць заданні. Адзнакі за выкананне гэтых заданняў будуць занесены ў
ацэначны ліст.
ІІ. Актуалізацыя ведаў.
1. Праверка дамашняга задання.
Гульня “Лаві памылку”
Я называю сцверджанне, а вы павінны
сказаць, згодныя вы з ім ці не, калі не згодны, то чаму.
·
Прыметнік – самастойная часціна мовы.
·
Прыметнік абазначае прадмет.
·
Прыметнікі адказваюць на пытанне як?
·
Род, лік і склон прыметнікаў вызначаюцца
па назоўнікам.
·
У множным ліку вызначаецца род
прыметніка.
·
Пачатковая форма прыметніка – адзіночны
лік, жаночы род, назоўны склон.
·
Прыметнікі ў сказе з’яўляюцца толькі
азначэннямі.
ІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу.
“Падрыхтоўка да палёту”
1. Работа па табліцы падручніка
–
Уважліва разгледзьце табліцу. Скажыце, якія ступені параўнання маюць
якасныя прыметнікі?
–
Якія формы мае вышэйшая ступень
параўнання? … найвышэйшая ступень параўнання?
–
Як утвараецца простая форма вышэйшай
ступені параўнання?
–
Як утвараецца складаная форма вышэйшай
ступені параўнання?
–
Як утвараецца простая форма найвышэйшай
ступені параўнання?
–
Як утвараецца складаная форма
найвышэйшай ступені параўнання?
2. “Старт ракеты”
– Кожная краіна мае сваіх герояў. Мае іх і
Беларусь. Першымі беларускімі касманаўтамі сталі Пётр Клімук і Уладзімір
Кавалёнак. (Увага звяртаецца на фотаздымкі.) Абодва яны з’яўляюцца
лётчыкамі-касманаўтамі, двойчы Героямі Савецкага Саюза, здзейснілі па тры
палёты ў космас.
– Як вы лічыце, якія якасці павінны быць у
касманаўта? Назавіце якасныя прыметнікі і ўтварыце ад іх магчымыя формы
ступеняў параўнання. З адным з іх складзіце
сказ на тэму космасу.
ІV.
Фізкультхвілінка.
V. Замацаванне.
1. “Работа
ў адкрытым космасе”
Работа вучняў у групах па
картках
Картка № 1 (жоўтая) Простая форма вышэйшай
ступені параўнання прыметнікаў 1. Выберыце рад, у якім усе прыметнікі
ўжыты ў простай форме вышэйшай ступені параўнання: а) халодны, даражэйшы, самы новы,
прыгажэйшы; б) весялейшы, глыбейшы, чырвоны,
старэйшы; в) мудрэйшы, здаравейшы, лепшы,
саладзейшы. 2. Спішыце. Замяніце прыметнікі, што ў
дужках, прыметнікамі ў простай форме вышэйшай ступені параўнання. Дапасуйце
іх да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне. Вызначце спосаб утварэння. а) Таму і смутак нам патрэбен, каб
радасць (вялікі) была (Я. Сіпакоў). б) Забруджванне прыроднага асяроддзя
стала адной з (галоўны) прычын незваротных змен на планеце. в) Неба зусім нахмурылася і, здаецца,
стала (нізкі) (А. Чарнышэвіч). |
Картка № 2 (чырвоная) Складаная форма вышэйшай
ступені параўнання прыметнікаў 1. Выберыце рад, у якім усе прыметнікі
ўжыты ў складанай форме вышэйшай ступені параўнання: а) менш спрытны, шчаслівейшы, самы
высокі, найцяплейшы; б) больш асцярожны, менш моцны, болей
дарагі, меней салодкі; в) мацнейшы, добры, сіні,
найцудоўнейшы. 2. Спішыце. Замяніце прыметнікі, што ў
дужках, прыметнікамі ў складанай форме вышэйшай ступені параўнання. Дапасуйце
іх да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне. Вызначце спосаб утварэння. а) Хмары хутка ахіналі неба, і яно
рабілася (цёмны). б) Густая трава, дзікія кветкі закрывалі
маладое пакаленне лесу, але ён падымаўся ўгару, глушыў (слабы) расліны. в) (Прыкметны) зрабіліся ўкрытыя
пушыстымі коцікамі залацістыя вербы (У. Карпаў). |
Картка №3 (сіняя) Простая
форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў 1. Выберыце рад, у якім усе прыметнікі ўжыты ў простай форме найвышэйшай
ступені параўнаня: а) найцяплейшы, найцікавейшы,
найгусцейшы, наймаладзейшы; б) смялейшы, самы кароткі,
высокі, найразумнейшы; в) большы, найбольшы,
найцудоўнейшы, самы добры. 2. Спішыце. Замяніце прыметнікі, што ў дужках, прыметнікамі ў простай
форме найвышэйшай ступені параўнання. Дапасуйце іх да назоўнікаў у родзе,
ліку, склоне. Вызначце спосаб утварэння. а) Хлеб чорны, хлеб жытні я
шчыра ўслаўляю – (смачны) яды, папраўдзе, не знаю. б) (Цяжкі) была дарога праз
горны перавал (Я.Маўр). в) Зямля наша – (святы) запаведнік,
і трэба, як маці, яе берагчы. |
Картка № 4 (зялёная) Складаная
форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў 1. Выберыце рад, у якім усе прыметнікі ўжыты ў складанай форме
найвышэйшай ступені параўнання: а) найзванчэйшы, самы малады,
лягчэйшы, найбольш зручны; б) найбольш рухавы, самы прыемны,
найменш цярплівы, самы вялікі; в) дужэйшы, самы стары, радаснейшы,
найбольш смачны. 2. Спішыце. Замяніце прыметнікі, што ў
дужках, прыметнікамі ў складанай форме найвышэйшай ступені параўнання. Дапасуйце
іх да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне. Вызначце спосаб утварэння. а) Я не склаў сваю (добры)
песню, (добры) дзень яшчэ свой не пражыў. б) Аліна хоць і (малады), але
ведала ўсе Лізавеціны песні і цёпла, мякка падпявала. в) Вера з маленства лічыла, што
яе маці (разумны). |
2. “Стыкоўка караблей” – праверка
выканання заданняў.
3. Работа з падручнікам (практ 279).
– Як вы лічыце, пра што больш за
ўсё думаюць, што часцей за ўсё ўспамінаюць касманаўты, знаходзячыся ў космасе?
Канечне ж, пра сваіх родных, пра сваю сям’ю.
VІ. “Вяртанне на Зямлю”
Вучні выконваюць праверачную
работу па этапах (усім раздаюцца карткі з першым этапам; той, хто зрабіў,
атрымлівае картку з другім этапам, потым з трэцім. На ўсю работу адводзіцца
пяць хвілін) або па варыянтах.
І этап
1.Выберыце сказ, у якім ёсць
прыметнік у простай форме вышэйшай ступені параўнання.
А) Снег перастаў сыпаць, нібыта цішэйшы
стаў вецер, трошкі падмарозіла.
Б) Яна адчувала сябе самым шчаслівым чалавекам на
свеце.
В) Над Нёманам бераг зялёны шуміць.
2. Як адрозніць простую форму
вышэйшай ступені параўнання прыметніка ад складанай вышэйшай?
А) простая форма вышэйшай ступені
параўнання ўтвараецца пры дапамозе слоў больш (менш), а складаная форма
вышэйшай ступені параўнання – пры дапамозе слоў найбольш (найменш) ці
слова самы;
Б) простая форма вышэйшай ступені
параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш-
3(-эйш-), а
складаная форма вышэйшай ступені параўнання – пры дапамозе слоў больш
(менш);
В) простая форма вышэйшай ступені
параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -
ейш-(-эйш-), а
складаная форма вышэйшай ступені параўнання – пры дапамозе слоў найбольш
(найменш).
ІІ этап
1. Вучань напісаў сказ. Якую
памылку ён дапусціў? Запішыце выпраўлены варыянт
Мы паехалі да найбольш бліжэйшага возера.
2. Спішыце, падкрэсліце
прыметнікі, вызначце ступень параўнання і графічна пакажыце спосаб утварэння.
А) Хай прынясе нам Новы год найлепшыя дары.
Б) Няма на свеце прыгажэйшага і
мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.
В) Шматгалосы птушыны хор станавіўся
больш рэдкім і ціхім.
ІІІ этап
1. Перакладзіце сказы на
беларускую мову, у прыметніках вызначце формы ступеней параўнання.
А) Мой друг выше и сильнее меня.
Б+) Это был самый замечательный день в моей жизни.
В) Лесная дорога была длиннее и интереснее, чем
полевая.
I варыянт
1.Выберыце сказ, у якім ёсць
прыметнік у простай форме вышэйшай ступені параўнання.
А) Снег перастаў сыпаць, нібыта цішэйшы
стаў вецер, трошкі падмарозіла.
Б) Яна адчувала сябе самым шчаслівым чалавекам на
свеце.
В) Над Нёманам бераг зялёны шуміць.
2. Як адрозніць простую форму
вышэйшай ступені параўнання прыметніка ад складанай вышэйшай?
3. Вучань напісаў сказ. Якую памылку
ён дапусціў?
Мы паехалі да найбольш бліжэйшага возера.
4. Спішыце, падкрэсліце
прыметнікі, вызначце ступень параўнання і спосаб утварэння.
А) Хай прынясе нам Новы год найлепшыя
дары.
Б) Няма на свеце прыгажэйшага і
мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.
В) Шматгалосы птушыны хор станавіўся
больш рэдкім і ціхім.
5. Перакладзіце сказы на беларускую мову, у
прыметніках вызначце формы ступеней параўнання.
А) Мой друг выше и сильнее меня.
Б) Это был самый замечательный день в моей жизни.
В) Лесная дорога была длиннее и интереснее, чем
полевая.
II варыянт
1. Выберыце сказ, у якім ёсць
прыметнік у простай форме найвышэйшай ступені параўнання.
А) Любоў, святлейшую за майскі вечар
пагодны, ярчэйшую нават за сонца, я знайшоў у сэрцы народным.
Б) Найсаладзейшыя — у лесе маліны, а найгарчэйшыя —
дні на чужыне.
В) Мы знайшлі больш простае рашэнне.
2. Як адрозніць простую форму
найвышэйшай ступені параўнання прыметніка ад складанай найвышэйшай?
3. Вучань напісаў сказ. Якую
памылку ён дапусціў?
У гэтай крыніцы самая смачнейшая вада.
4. Спішыце, падкрэсліце
прыметнікі, вызначце ступень параўнання і спосаб утварэння.
А) Чым мацнейшы мароз, тым ярчэй гараць
зоркі.
Б) Для мяне возера Свіцязь найпрыгажэйшае.
В) 3 усіх звяроў самай хітрай з'яўляецца
ліса.
5. Перакладзіце сказы на беларускую мову, у
прыметніках вызначце формы ступеней параўнання.
А) Наикрасивейшая листва бывает осенью на осинах.
Б) Беловежская пуща — один из красивейших уголков
нашей Родины.
В) Верхушка рябины за последний год стала выше.
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.
1. Творчая работа.
– Складзіце міні-сачыненне, у
якім выкажыце свае ўражанні ад палёту ў космас. Выкарыстоўвайце формы ступеняў
параўнання прыметнікаў.
VІІІ. Рэфлексія.
– Я рада вітаць вас на Зямлі!
Прашу адзначыць, які від пасадкі ў вас атрымаўся. (На дошцы замацаваны ліст са
словамі ʻмяккі, мякчэйшы, больш мяккі, наймякчэйшы, самы мяккі; цвёрды,
цвярдзейшы, больш цвёрды, найцвярдзейшы, самы цвёрдыʼ.)
ІХ. Дамашняе заданне: §45, практ.
283.