ЗАДАННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 6 КЛАС
ЗАДАННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
6 КЛАС
Заданне 1. Вызначце, колькі літар і
колькі гукаў у словах. Падкрэсліце ў словах зацвярдзелыя гукі.
Вераб’іны, вясёлка, канферансье, пад’язджаць, сшытак, нясвіжскі.
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары.
Бл…ха, бр…во, в…домы, жані…ьба, перапі…чык, п…сняр, р…монт, суб…седнік,
…часце, экз…мпляр.
Максімальная колькасць балаў – 5
б.
За
правільна напісанае слова – 0,5 б.
Заданне 3. Запішыце сказ па- беларуску. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа.
Этой весной
снег в густых ельниках ещё держался и в
конце апреля, но в болотах всегда в это время бывает немного теплее.
Максімальная колькасць балаў – 4б.
Заданне 4. Напішыце па два прыклады слоў, якія маюць наступную будову, і
абазначце марфемы.
а) прыстаўка – корань – канчатак;
б) корань – суфікс – канчатак ;
б) прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.
Максімальная колькасць балаў – 6
б.
1 слова – 1 б.
Заданне 5. Вызначце род назоўнікаў, запішыце з імі словазлучэнні.
Боль, галубяня, камода, медаль, мазоль, палын, сабака, салата, шаль,
шынель.
Максімальная колькасць балаў – 5
б.
1 словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 6. Запішыце сказы ў такой паслядоўнасці, каб атрымаўся
тэкст.Пастаўце знакі прыпынку ў набраным
курсівам сказе.
1.Лес грэе і дровамі і сценамі хат
бароніць чалавека ў часы небяспекі. 2. З дрэва робяць , напрыклад, мэблю і паперу.
3. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. 4. У лесе людзі збіраюць грыбы і ягады.
5. Беражыце лес! 6.І заўсёды дае адпачынак для душы.
Максімальная колькасць
балаў – 4 б.
Заданне 7. Падбярыце да ўстарэлых слоў
сінонімы з сучаснай беларускай
мовы.
Прыдумайце і запішыце 2 сказы з устарэлымі словамі.
Лемантар -…, сеча -…, ланіта -…, нагалосак - …, чало - …, вакацыі -…, чада
-…,
перст -….
Словы для даведак: націск, лоб,
буквар, бітва, дзіця, палец, канікулы, шчака.
Максімальная колькасць балаў – 6 б.
1 слова – 0,5 б. , 1 сказ – 1 б.
Заданне 8.Назаві творы, у якіх
дзейнічаюць названыя літаратурныя героі, і аўтараў гэтых твораў:
Лёня Саўчанка і Грыша
Міхневіч –
Серж, Насця, Мішка –
Марк, Алена, чараўніца
Аксіння -
Максімальная колькасць балаў
– 3 б.
1 правільны адказ – 1б.
Максімальная
колькасць балаў за ўсе заданні – 36 б. = 100%