Асабовыя і безасабовыя дзеясловы(урок беларускай мовы ў 6 класе)
Тэма :
Асабовыя і безасабовыя дзеясловы.
Мэты: садзейнічаць
паглыбленню ведаў вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы, пазнаёміць з
асабовымі і безасабовымі дзеясловамі,
вызначаць граматычныя прыметы асабовых і безасабовых дзеясловаў, сінтаксічную
функцыю; выпрацоўваць уменне перабудоўваць асабовыя сказы ў безасабовыя;
развіваць маўленне вучняў і іх лагічнае мысленне праз сістэму спецыяльных
практыкаванняў; выхоўваць павагу і любоў
да Радзімы.
Абсталяванне:
падручнік, тлумачальныя слоўнікі, карткі, тэсты, табліцы.
Эпіграф: О Беларусь! Старонка дарагая,
Мне без цябе – як дрэву без вады…
Хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю, -
Абы з табой… Навекі, назаўжды!
Леанід Якубовіч
Ход
урока
1.
Арганізацыйны
момант. Паведамленне тэмы
ўрока, мэтавызначэнне ўрока вучнямі, карэкціроўка мэт настаўнікам.
2.
Уступнае
слова настаўніка.
Настаўнік. Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне дзеяслова як
часціны мовы. Але напачатку давайце
звернемся да эпіграфа нашага ўрока. Якія вобразы згадвае аўтар, каб выказаць
свае пачуцці? Як вы лічыце, чаму паэту цяжка, нават немагчыма жыць без роднай
старонкі? Які дзеяслоў так і просіцца ў гэты верш?
3.
Работа
над тэмай урока.
1. На
партах у вучняў ляжыць картка з
вершам Г. Аўласенкі “Нёманскія матывы”.
Вучні выконваюць заданні.
Нёманскія матывы
Нёман гушкае нас
У пя..чотных
далонях.
Мы плывём на байдарках
Па празрыстай вадзе.
Мы нібыта ў палоне,
У чароўным палоне!
Прыгажос..ці такой
Ты (не) ўбачыш нідзе!
Тут у звонкіх лугах
Крышталёвыя росы
Нагінаюць травіны
Да самай зямлі.
Тут ля берага
Белых гарлачыкаў ро..сып –
Нібы зорачкі з неба
У ваду пера..шлі.
Г. Аўласенка
Заданні
1.
Прачытайце выразна
верш і вызначце тэму верша, асноўную думку.
2.
Замест пропускаў
пастаўце літары і патлумачце свой выбар.
3.
Выпішыце дзеясловы і
вызначце асобу, лік, час.
4.
Назавіце словы ў
пераносным значэнні.
5.
Патлумачце словы гушкаць, байдарка.
2.
Настаўнік.Звярніцеся, калі ласка, да падручніка на с.230-231. Самастойна
прачытайце тэарэтычны матэрыял адкажыце
на пытанні:
1)
Якія дзеясловы
называюцца асабовымі?
2)
На што паказвае
першая, другая, трэцяя асоба?
3)
Па чым можна
вызначыць асобу і лік дзеясловаў?
4)
У якім часе
вызначаецца асоба дзеясловаў?
3.
Запаўненне табліцы
“Асабовыя дзеясловы”.
Асабовыя і безасабовыя
дзеясловы
Асабовыя дзеясловы |
|
Безасабовыя дзеясловы |
|
паказваюць, |
ужываюцца ў |
абазначаюць |
ужываюцца ў |
|
|
|
|
|
|
|
|
Асабовыя і безасабовыя
дзеясловы
Асабовыя дзеясловы |
|
Безасабовыя дзеясловы |
|
паказваюць, хто |
ужываюцца ў 1,2,3 ас., |
абазначаюць дзеянні, |
ужываюцца ў 3 ас. |
ўтварае |
адз. і мн ліку, |
якія адбываюцца самі |
адз. л. Ц. ч. ці Б.ч.; |
дзеянне |
Ц. і Б. часе |
па сабе |
Н.р. адз.л. Пр.ч. |
4. Замацаванне
вывучанага.
1. Настаўнік. А зараз, дзеці, я
прапаную вам перакласці словазлучэнні на беларускую мову, а ў асабовых
дзеясловаў вызначыць асобу, час, лік.
Болею гриппом,
благодарим родителей, смеешся над другом,
заботиться о детях, пойду за молоком, говорим об урожае, тоскуете о весне,
прощу брата, женюсь на Анне.
(Хварэю на грып – 1ас., Ц. ч., адз. л., дзякуем бацькам
- 1ас., Ц.ч.,мн.л.; смяешся з сябра – 2
ас., Ц.ч., адз.л.; клапаціцца пра дзяцей – неазначальная форма; пайду па малако
- 1ас.,Б.ч., адз.л.; гаворым пра ўраджай
– 1 ас., Ц.ч., мн.л.; сумуеце па вясне – 2 ас., Ц.ч., мн.л.; дарую брату – 1
ас., Б.ч., адз.л.; ажанюся з Ганнаю – 1 ас., Б.ч., адз.л.)
2. Фізкультхвіліна.
Прадоўжыце сказы
1)
Балбоча як … (індык).
2)
Бачыць як … (арол).
3)
Белы як … (лебедзь).
4)
Буркуюць як
…(галубкі).
5)
Вочы як у … (савы).
6)
Даўганогі як …
(бусел).
7)
Скача як …
(дроздзік).
8)
Шэрая як …
(зязюлька).
9)
Шчабеча як …
(салавей).
3.Настаўнік.А зараз давайце
прачытаем сказы практыкавання 442. Назавём іх граматычныя асновы. Вызначым
форму дзеясловаў-выказнікаў. Ці абазначаюць яны дзеючую асобу?
4. Работа з тэарэтычным матэрыялам (с. 233), запаўненне табліцы
“Безасабовыя дзеясловы”.
5. Замацаванне. Работа з тэстам.
1. Адзначце
сказы, у якіх выказнік выражаны безасабовым дзеясловам. Патлумачце свой выбар.
1)
Дарогу
засыпала залатое лісце.
2)
У
полі пачынала цямнець.
3)
Не
сядзіцца ў хаце хлопчыку малому.
4)
Павеяла
ранішнім халадком.
5)
Хмара
набліжалася і цямнела .
6)
Хутка
вечарэе.
7)
Прыемна
пахнуць кветкі.
8)
Пахне
сенам на лугах.
9)
Нешта
нездаровіцца.
10)
Бабуля
даўно хварэе.
(Адказы: 2, 3, 4, 6, 8, 9)
5.
Работа
ў парах. Перабудова асабовых сказаў у безасабовыя, вызначэнне сінтаксічнай
функцыі асабовых і безасабовых дзеясловаў.
1)
Я
хачу стаць мастаком. – (Мне хочацца стаць
мастаком).
2)
Раніцай
былі замаразкі. – (Раніцай падмарозіла).
3)
Ён
дога не мог заснуць. – (Яму доўга не засыналася).
4) У паветры стаіць густы пах чабору. –( У паветры густа пахне чаборам).
6.
Індывідуальнае
заданне. Скласці два сказы, каб дзеяслоў павеяла
быў у першым сказе асабовым, а ў другім – безасабовым.
5.Падвядзенне вынікаў урока.
-Якія
дзеясловы называюцца асабовымі, а якія безасабовымі?
-У
якіх формах выражаюцца гэтыя дзеясловы?
-Якая
роля асабовых і безасабовых дзеясловаў у сказах, тэкстах?
-Якім
членам сказа з’яўляюцца асабовыя і безасабовыя дзеясловы?
-Ці
спадабаўся вам урок?
-Якая
форма працы для вас была цікавай?
6. Выстаўленне адзнак. Дамашняе заданне. Практыкаванне 446, вывучыць табліцу “Асабовыя і
безасабовыя дзеясловы”.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Чавусы”
Асабовыя і безасабовыя дзеясловы
Настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Брызгалёва І.А.
Чавусы,
2019