Школьная алімпіяда па беларускай мове 9 клас

 

Школьная алімпіяда

па беларускай мове   

9 класа

 

1.     Вызначце, якія словы маюць агульныя фанетычныя орыентычныя асаблівасці.

1. лодка; 2. носьбіт; 3. кладка; 4. дуб; 5. казка

а) 1,2,3; б) 1,3,4,5; в) 2,3,4; г) 2,4,5.

 

2. У якіх словах спалучэнні дж дз перадаюць два гукі?

1. аджыць; 2. адзімаваць; 3. ураджайны; 4. падзяка; 5. падзагаловак

а) 1,2,3; б) 2,3,4; в) 2,4,5; г) 1,2,5.

 

3.Адзначце словы з нулявым канчаткам.

1. боцікі; 2. наклейка; 3. наладчык; 4. пчаляр; 5. пытанне; 6. пявун.

а) 1,2,3; б) 2,4,5; в) 3,4,6; г) 1,2,5.

 

4.Колькі памылак дапушчана ў тэксце?

Слова! Цуд найвялікшый між цудаў дзівосаў,

Што здзіўляў у веках і здзіўляя нанова.

Трапяткое, жівое, як сонца у росах, Нясмяротнае, роднае маччына слова.

а) 5; б) 6; в) 7; г) 4; д) 8.

 

5. Якое слова лішняе?

а) мужнасць; б) гераізм; в) бясстрашнасць; г) адвага; д) гарачнасць.

 

6. Адзначце беларускія адпаведнікі да замежных слоў

а) актуальны                                1. перапынак

б) антракт                                    2. бязбожнік

в) атэіст                                        3. перамога

г) трыумф                                    4. канец

д) фінал                                        5. сучасны

 

7. Колькі слоў бытавой лексікі ўжыта ў тэксце?

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання

Блінцы пякліся на сняданне,

І ўжо пры печы з чапялою

Стаяла маці. Пад рукою

Таўкліся дзеці, заміналі,

Або смяяліся, спявалі

....................................

І апалонік то і дзела

Па дзежцы боўтаў жвава, смела.

а) 5; б) 4; в) 6; г) 7.

 

8. Якія назоўнікі “лішнія”?

1) водар; 2) жвір; 3) нашчадак; 4) летуценне; 5) сурвэтка

а) 1,2,3; б) 3,4,5; в) 2,4,5; г) 4,5.

 

9. Замяніць фразеалагізм быць на сёмым небе адным словам.

а) падняцца; б) радавацца; в) ляцець; г) усміхацца; д) спадзявацца.

 

10. Каму належаць словы

“Тварэц мовы – народ”?

а) Я.Колас; б) Я.Купала; в) П.Броўка г) П.Панчанка.

 

11. Якое слова “лішняе”?

а) вада; б) бязводны; в) падводны; г) вадзіца.

 

12. Памылкі ў правапісе слоў дапушчаны ў радзе:

а) шчаўе, дзядзькі, восьмы, сям’я, аб’ехаць, Ульяна.

б) здароў’е, насеньне, пад’езд, мільярд, бязрыб’е.

 

13. У кожным радзе знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка. Запішыце гэтыя словы правільна.

а) бібліатэка, нацыянальны, авіятар, маянез

б) маёр, спецыальны, акіян; рэгіён

в) афіцыянт, педыятр, басціён, раён

 

14. Адзначце рад, у якім на месцы пропуска пішацца у (складовае)

а) кло...н, а...л, Барна...л, со...с, сакса...л.

б) на ... злеску, ма...зер, а...дыторыя.

 

15. У якім выпадку марфемны разбор зроблены правільна?

а) аглуша-льн-ы

б) а-глуша-льн-ы

в) а-глуш-а-льн-ы

г) а-глуш-альн-ы

 

16. У якім радзе дапушчана памылка ў склонавым канчатку назоўніка?

а) дажджу, клея, аўсу, хлеба

б) алею, жаўтка, алюмінію, кіслароду

 

17. У якіх радках дапушчаны памялкі ў напісанні слоў?

а) ляснік, весялосць, вясковы, сняжок, вярнула

б) тэлефон, дэлегат, мілодыя, дзявяты, сямнаццаць

в) мядаль, лігенда, Еўропа, абяліск, калектыў

 

18. Што аб’ядноўвае дадзеныя словы ў групы:

малюнок, маляўнічы, маляваць?

а) прыналежнасць да адной часціны мовы;

б) агульны корань;

в) агульнае занчэнне

 

 

19. Адзначыць тыя прыклады, якія з’яўляюцца словазлучэннямі

а) глянуў увысь;

б) яснее небасхіл;

в) кніга прачытана;

г) работа закончана;

д) расцвілі пралескі;

е) ярка свеціць

 

20. Адзначыць выарыянт, у якім правільна вызначаны склон усіх назоўнікаў у словазлучэнні

1) іду полем;                      а) т,т,м,т

2) прыехаць аўтобусам;     б) р,т,д,м

3) купацца ў возеры;          в) т,р,м,т.

4) высока над гаем

 

21. Адзначыць варыянт, у якім правільна вызначаны канчаткі ўсіх назоўнікаў у словазлучэннях

1) пачаставаць (чай)           а) – по, - у, - я, - ы;

2) спачуцваць (сястра)       б) – ем, - а, - ю, - ых;

3) развітацца з (Коля)        в) – ем, - ы, - ем, - ых;

4) нехта з (рабочыя)

 

22. Адзначыць варыянт, у якім правільна ўказаны канчаткі прыметнікаў у словазлучэннях

1) залат.. медаль;               а) – ы, - ая, - яя; - ы, ы;

2) летн... раніца;                б) – ая, - яя, - яя, - ая, - ы;

3) ранн... вясна;                 в) – ы, - яя, - яя, - ая, ы

4) разумн... сабака;

5) любім.. пісьменнік

 

23. Адзначце варыянт, у якім правільна вызначаны спосаб сувязі слоў у словазлучэнні

1) залацістае жыта;            а) дап., кір., прым., кір., кір.

2) марыць аб шчасці;         б) кір., дап., кір., прым., кір.

3) чытаць лежачы;             в) дап., кір., прым., кір., дап

4) ехаць па сена;

5) спяваць песню.

 

24.Адзначце пабуджальныя сказы

а) Жаўранкі спяваюць

б) Давайце паслухаем музыкальную перадачу.

в) Схадзіў бы ты на агарод.

г) Да ад’езду ўнука засталося два дні

 

25. Адзначце сказы з адваротным парадкам слоў

а) Ноч марудна цягнецца

б) Шуміць зямля калоссем залатым.

в) Скрозь фіранкі прабівалася сонечнае святло.

г) Дзень вельмі сонечны

 

26. Адзначце сказ, у якім правільна расстаўлены знакі прыпынку.

а) “Гэта мая сяброўка Любачка” – шчасліва паведаміла яна.

б) “Гэта мая сяброўка Любачка”, шчасліва паведаміла яна.

в) “Гэта мая сяброўка Любачка”, - шчасліва паведаміла яна.

 

27. Адзначце сказы з  састаўнымі іменнымі выказнікамі

а) У маі пачалі цвісці сады.

б) Мой тата быў вясковы настаўнік

в) Стол быў пакрыты настольнікам

г) Бераг стаў нашым.

 

28. Адзначце сказы, дзе дапушчана памылка ў пастаноўцы працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам

а) Кожная маці – не вораг свайму дзяцяці.

б) Сінія вочкі – што васілёчкі

в) Сэрца – не камень.

г) Быць ветліым – абавязак кожнага чалавека

д) Мова – наш найкаштоўнейшы нацыянальны скарб.

 

29. Адзначце сказы, у якіх ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

а) Дзень быў змрочны

б) Я калгасніца маладая.

в) Якуб Колас мой любімы паэт.

г) Вучні дзеці дружныя

д) Назіраць за прыродай цікавая справа.

 

30. Адзначце сказы з прыметнікамі

а) Я чытаю газету “Звязда”

б) Новы Мінск – прыгажун сёння бачу ізноў

в) Як хлеб – соль падносілі старыя, наступіла ўсюды цішыня

г) Колькі ў нашым краі дарог – шляхоў для моладзі!

д) Ой, лясы-бары да шляхі-разлогі! Цераз вас ідуць пуцінкі – дарогі

 

31. Адзначце сказы, у якіх ставіцца дэфіс пры прыдатку

а) Я Волзе матухне прывёз  прывет ад Нёмана з Беларусі.

б) Лота праз азёры злучаецца з Туломай ракой

в) Падбеглі хлапчукі  аднагодкі, аднаго росту

г) Мы ведалі, што рака гэта злучаецца з ракой Лотай.

д) Тут прыкрываў пераправу мужны разведчык Фядотаў.

 

32. Адзначце аднасастаўныя сказы

а) Раніца

б) Халодны вецер сціх

в) Спяшаюся ў школу

г) У магазін правезлі тавары

д) Вечарэе.

 

33. Адзначце няпоўныя сказы

а) Мне наогул шанцуе ў жыцці на добрых людзей

б) Падмарожвае.

в) Вакол хаты – прыгожая агароджа

г) Нічога.

д) Добра

 

34. Адзначце сказы з аднароднымі членамі

а) У шахтах, у цэхах, у полі працуем братэрскай сям’ёй.

б) На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.

в) Я іду, іду між дрэў па асінавай алеі.

г) З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.

д) На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты

 

35. Пастаўце знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

а) Дрэвы, стагі, будынкі усё гэта злівалася з гарызантам.

б) Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды і ў полі, і ў лесе, і ў горадзе.

в) На зямлі на дахах суседніх дамоў усюды ляжаў снег.

 

36. Расставіць знакі прыпынку пры зваротках

а) Пажадаю вам людзі усміхацца ў добрых снах.

б) Наш сінявокі край у шчасці расцітай.

в) Бывай прыморскі светлы гарадок.

г) Я помню летнія часіны і вас грыбныя баравіны

 

37. Адзначыць пабочныя сказы.

а) Да пары, кажуць людзі, збан ваду носіць

б) Спрадведку, як людзі сцвярджаюць, праз бор наш гасцінец ляжаў.

в) Не спрачайся, калі ласка, са мною.

г) Шумнаю, гаманліваю грамадою – а было тут чалавек пятнаццаць – накіраваліся настаўнікі ў бок возера.

 

38. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены адасобленыя слены

а) Сакратар надзеў акуляры і гледзячы на карту, усміхнуўся

б) Ён, рукі склаўшы, сядзець не будзе

в) Дыхнуў густы, цёплы ветрык.

г) Вецер, рэзкі і пявучы, часта свішча пад акном.

д) Валодзька хуценька апрануўся і, не паснедаўшы, выбег з хаты.

 

39. Перакласці тэкст на беларускую мову.

     Белорусский живописец Михаил Андреевич Савицкий один из выдающихся представителей советской  художественной культуры. Работая на основе конкретного жизненного и исторического материала, он воплотил в своих полотнах идеи общечеловеческие и вечные, всегда актуальные, прославляет ратный и трудовой подвиг народа, мужество и самоотверженность, торжество жизни, решает на современном этапе главнейшую проблему искусства – проблему гуманизма.

    

 

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры