Праверачны тэст па беларускай мове

 

                                         Праверачны тэст па беларускай мове

Частка А

А 1. Адзначце правільна затранскрыбіраваныя словы.

1) Перад хатай - [п„эрат хатай];

2) Падлеткі - [патл‟этк‟і];

3) Распісаць - [рас‟п‟ісац‟];

4) Кліент - [к‟л‟ійэнт];

5) Адцадзіць - [аццадз‟іц‟].

А 2. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца падоўжаны гук [ц]:

1) Смецце;

2) Адцадзіць;

3) Дваццаты;

4) Адценне;

5) На кладцы.

А 3. Адзначце словы, у якіх пішацца - ў - :

1) Андэгра…нд;

2) Брантаза…р;

3) Кансілі…м;

4) А…тсайдэр;

5) Магутнае “ура”.

А 4. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:

1) Хатын…скі;

2) Па шчырас…ці;

3) Кімс…ці;

4) Студзен…скі;

5) Вас…мю.

А 5. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

1) Садружнасць /Н, н/езалежных /Дз, дз/яржаў;

2) Казімір /Ч,ч/ацвѐрты Ягелончык;

3) /П, п/аўночная Асеція;

4) племя /К,к/рывічы;

5) /Д, д/экан факультэта.

А 6. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) Паў / лімона;

2) Па / роўну;

3) Па / латыні;

4) Па / асобку;

5) Як / раз.

А 7. Адзначце няправільна напісаныя прыметнікі:

1) Купалаўская прэмія;

2) Валодзін бацька;

3) мініацюрны набор;

4) Гродзеньскі раѐн;

5) нарвескія лясы.

А 8. Адзначце няправільна напісаныя лічэбнікі:

1) восемсот;

2) шасцісотгодздзе;

3) сямідзесяццюпяццю;

4) пад дзвюмя ліпамі;

5) пяцярымі кацянятамі.

А 9. Адзначце дзеясловы, якія не маюць формаў цяперашняга часу:

1) смяяцца;

2) рвецца;

3) імкнуцца;

4) запісаць;

5) схапіць.

А 10. Адзначце словы, у саставе якіх няма канчаткаў:

1) далѐкая;

2) выразаюць;

3) дзень;

4) прыгожа;

5) маляваць;

А 11. Адзначце словазлучэнні, дзе часціца не пішацца асобна:

1) /не/ вымытае курсантамі памяшканне;

2) стаяць /не/ высока, а нізка;

3) /не/ дамовіўшыся пра сустрэчу;

4) /не/ спаленае пілаванне;

5) папярэдзілі /не/ кага.

А 12. Адзначце словазлучэнні, у якіх падкрэслены галоўныя словы:

1) чатыры дзяўчынкі;

2) у пятнаццатым стагоддзі;

3) без дваццаці старонак;

4) да мільѐна рублѐў;

5) на пяці пальцах.

А 13. Адзначце прыказкі, дзе прапушчаны працяжнік:

1) Запас есці не просіць.

2) Не печ корміць а рукі.

3) Гаспадарку весці не кашу есці.

4) Хто не дбае той нічога не мае.

5) Хмары не будзе гром не ўдарыць.

А 14. Адзначце лічбы, на месцы якіх павінны быць знакі прыпынку:

Нерухома стаяў густы (1) амярцвелы лес (2) шчыльна прытуліўшы верхавіны

да верхавін (3) пераплѐўшы галіны. Ні звер, ні чалавек (4) не парушалі яго

ранішняга спакою. Толькі дзесь (4) у гушчары суха палукваў мароз(5)

пераскокваючы з дрэва на дрэва. Працяты марозам (6) снег хрустка рыпеў

пад нагамі дзеда Талаша і Мартына Рыля. (Я.Колас)

А 15. Адзначце, у якіх радках з верша Якуба Коласа “Слова” не хапае косак:

1. Слова – радасць, слова – чары,

2. Вобраз вечна юных вѐсен,

3. Ёсць ты ўсюды: у сонца у хмары,

4. Ты глядзіш праз неба просінь.

5. Лашчыш слых мой слова ззянне,

6. Атуляеш сэрца ласкай,

7. Ноч і вечар, дзень, світанне,

8. Абняло ты слова-краска.

Частка В

В 1. Устанавіце адпаведнасць паміж пропускамі ў словах і літарамі, якія

неабходна ўставіць:

А) Ні..чымная вячэра 1) літара с

Б) Неаб‟е..джаны конь 2) літара ш

В) Палоль..чык градаў 3) літара ж

Г) Цера..палосіца 4) літара з

Д) Парэ..це хлеба 5) літара шч

В 2. Адзначце назоўнік, у спалучэнні з якім назоўнікам прыметнік ціхі

заўсѐды будзе пісацца з вялікай літары:

1) ветрык;

2) акіян;

3) хлопчык;

4) голас;

5) натоўп.

В 3. Выберыце патрэбныя прыметнікі і запішыце з прапанаванымі

назоўнікамі:

1) каўнер (вавѐрчын, вавѐркавы);

2) лыжы (Валодзевы, Валодзіны);

3) неба (зорчатае, зорнае).

В 4. Замяніце словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі.

1) страфа з трох радкоў - ….;

2) тэрмін у дваццаць год - …;

3) прызначаны для дваіх - …;

В 5. Замест слоў, змешчаных у дужках, запішыце фразеалагізм з адпаведным

значэннем:

Зоя Сцяпанаўна з абурэннем прамовіла: “Сярожа, ты павінен гэта ( добра

запомніць )!”

В 6. Запішыце, як правільна закончыць фразу: На ўроку настаўнік спытаў…

1) Дваццаць дзвюх вучняў;

2) Дваццаць два вучні;

3) Дваццаць двух вучняў;

4) Дваццаць два вучня.

В 7. Запішыце, у якім жанры рэалізуецца публіцыстычны стыль:

1) пастанова;

2) заява;

3) паэма;

4) рэпартаж;

5) трагедыя.

В 8. Утварыце ад слова чацвер прыметнік. Запішыце ў пачатковай форме.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адказы

А 1 – 1, 3, 5; В 1 – А2, Б4, В2, Г1, Д3;

А 2 – 2, 3, 5; В 2 – акіян;

А 3 – 2, 4, 5; В 3 – каўнер вавѐркавы, лыжы

А 4 – 3, 4, 5; Валодзевы, неба зорнае;

А 5 – 1, 3, 4; В 4 – трохрадкоўе,

А 6 – 1, 2, 4, 5; дваццацігоддзе, двухмесны;

А 7 – 2, 3, 4, 5; В 5 – Зарубіць сабе на носе.

А 8 – 2, 3, 4; В 6 – дваццаць два вучні;

А 9 – 4, 5; В 7 – рэпартаж;

А 10 – 4, 5; В 8 – чацвярговы.

А 11 – 1, 2, 3;

А 12 – 2, 3, 5;

А 13 – 2, 5;

А 14 – 2, 3, 4, 5;

А 15 – 3, 5, 8;

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры