Адасабленне прыдаткаў

 

Адасабленне прыдаткаў

дапаможа запомніць Пакацігарошак.

Коска:

Дэфіс:

Працяжнік:

Не адасабляецца:

Прыдатак адасабляецца коскамі, калі адносіцца да ўласнага або агульнага назоўніка і стаіць пасля іх:

Пакацігарошак, хлопчык смелы і дужы, пайшоў да Цмока, каб выратаваць сваіх братоў і сястру Палашку.

Адзіночныя прыдаткі звязваюцца з азначаемым словам пры дапамозе дэфіса:

Пакацігарошак вытрымаў усе выпрабаванні, што выдумаў Цмок-злодзей, і атрымаў перамогу.

Працяжнік ставіцца, калі перад прыдаткам можна без змены сэнсу ўставіць словы а іменна, гэта эначыць:

Гэтае цёмнае месца—замчышча Цмока—зусім не напужала Пакацігарошка.

Калі злучнік як разам са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне “ў якасці”, то такі зварот прыдаткам не з’яўляецца:

Цяпер Пакацігарошак усюды вядомы як самы моцны і самы смелы чалавек.

Прыдатак адасабляецца коскамі, калі адносіцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе):

І вось ён, маленькі волат, перамог злосную пачвару.

 

Працяжнік ставіцца, калі неабходна падкрэсліць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (ён звычайна стаіць у канцы сказа), а таксама ў сказах ускладненай будовы:

Груган прынёс Пакацігарошку жывую ваду—вадкасць для ажыўлення памёрлых.

Дэфіс паміж адзіночным прыдаткам і азначаемым словам не пішацца, калі азначаемы назоўнік выражаны словамі грамадзянін, пан, мой (наш, ваш) брат:

Пакацігарошак прынёс у кавальню іголку і кажа: “Пан каваль, зрабі мне булаву!”

Прыдатак адасабляецца коскамі, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікам ці, або, гэта значыць (з удакладняльным значэннем):

Дома ўсе звалі яго Пакацігарошак, або проста Малеча.

 

 

Дэфіс паміж адзіночным прыдаткам і азначаемым словам не пішацца, калі агульны назоўнік стаіць перад уласным:

Рака Хуткаплынька дапамагла Пакацігарошку дабрацца да замчышча Цмока.

Прыдатак адасабляецца коскамі, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам злучнікам як (з прычынным значэннем):

Пакацігарошак, як сапраўдны брат, не мог пакінуць сваіх родных на вечныя пакуты ў замчышчы Цмока.

 

 

Дэфіс паміж адзіночным прыдаткам і азначаемым словам не пішацца, калі прыдатак адносіцца да двух азначаемых слоў:

Сто дзяўчынак і хлопчыкаў падлеткаў тамілася ў замчышчы Цмока, пакуль Пакацігарошак не вызваліў іх. 

Прыдатак адасабляецца коскамі, калі звязваецца з азначаемым назоўнікам словамі па прозвішчу, па мянушцы, па клічцы і інш.:

“ Няўжо гэты хлапеча, па мянушцы Пакацігарошак, зможа есці са мной на роўных жалезныя бабы?”—здзівіўся Цмок.

 

 

 

Адасабляюцца развітыя прыдаткі, якія стаяць перад ўласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае значэнне акалічнасці:

Пачвара злосная і страшэнная, Цмок не шкадаваў нікога.

 

 

 

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры