Праверачны тэст па беларускай мове
Праверачны тэст па беларускай мове
1.
Адзначце, колькі ў
беларускай мове галосных гукаў:
1) 5;
2) 6;
3) 7;
4) 8;
5) 10.
2.
Адзначце, якія літары
могуць у некаторых пазіцыях абазначаць два гукі:
1) е;
2) ё;
3) о;
4) і;
5) ы.
3.
Адзначце словы,
правільна падзеленыя на склады:
1) ма-ту-ля;
2) ве-трык;
3) сло-ўнік;
4) за-іне-лы;
5) пай-ду.
4.
Адзначце словы, у
якіх падкрэслены склад з’яўляецца націскным:
1) вусы;
2) ліфты;
3) грамадзянін;
4) прыяцель;
5) накрыж.
5.
Адзначце словы,
правільна падзеленыя для пераносу:
1)
на-кры-шыць;
2)
а-бе-ліск;
3)
сяст-ра;
4)
прыя-цель;
5)
ма-ўчаць.
6.
Адзначце словы, у яіх
літара Е абазначае два гукі:
1)
елка;
2)
песня;
3)
вяселле;
4)
льецца;
5)
аб’езд.
7.
Адзначце словы, у
якіх літара Ю абазначае адзін гук:
1)
юла;
2)
людзі;
3)
шыр’ю;
4)
налью;
5)
палю.
8.
Адзначце словы, у
якіх ёсць глухія гукі:
1)
трубка;
2)
кніжны;
3)
возера;
4)
грыб;
5)
водзыў.
9.
Адзначце словы, у
якіх на месцы падкрэсленай літары вымаўляецца глухі зычны гук:
1) кніжка;
2) медны;
3) просьба;
4) зубны;
5) луг.
10. Адзначце словы, у якіх падкрэсленыя зычныя вымаўляюцца мякка:
1) абледзянець;
2) свежы;
3) звесткі;
4) схіл;
5) згіб.
11. Адзначце словы, у якіх прапушчаны мяккі знак:
1) дз…ме;
2) увас…мярых;
3) дз…веры;
4) людз…мі;
5) мен…шы.
12. Адзначце словы, у якіх прапушчаны апостраф:
1) нал…ю;
2) здароў…е;
3) раз…юшыцца;
4) аб…ёмны;
5) пад…есці.
13. Адзначце слова, у якім трэба напісаць літару д:
1) гвар(дэ, дзе)ец;
2) (дэ,дзе)кабрыст;
3) (ды, дзі)рэктар;
4) (д, дз)весце;
5) каман(ды, дзі)р.
14. Адзначце словы, у якіх трэба напісаць літару ц:
1) (т, ц)вёрды;
2) ак(то, цё)р;
3) у бі(т, ц)ве;
4) аван(ту, цю)ра;
5) плас(ты, ці)лін.
15. Адзначце словы, і спалучэнні слоў, у якіх трэба пісаць ў (нескладовае):
1) па (У,Ў)ладзіка;
2) крычалі “(у, ў)ра”;
3) во(л, ў)к;
4) паехалі (у, ў) Кіеў;
5) браць (у, ў) доўг.
16. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:
1) калос..е;
2) стаго…дзе;
3) тон…а;
4) ал…ея;
5) ван…а.
17. Адзначце словы, якія маюць нулявы канчатак:
1) чай;
2) сяло;
3) медаль;
4) зорка;
5) соль.
18. Адзначце аднакаранёвыя словы:
1) дарога;
2) прыдарожны;
3) дарогай;
4) даражэй;
5) падарожнічаць.
19. Адзначце словы, у якіх трэба ўставіць літару з:
1) у…помніць;
2) ра…сыпаць;
3) ра…крычацца;
4) ра…даць;
5) у…лезці.
20. Адзначце назоўнікі:
1) белы;
2) бель;
3) белізна;
4) бяліць;
5) пабелка.
21. Адзначце назоўнікі мужчынскага роду:
1)
яблык;
2)
гусь;
3)
сабака;
4)
цень;
5)
забіяка.
22. Адзначце назоўнікі, у якіх род не супадае ў беларускай і рускай мовах:
1)
боль;
2)
кацяня;
3)
бульба;
4)
вуха;
5)
назва.
23. Адзначце назоўнікі, якія не могуць ужывацца ў множным ліку:
1)
акно;
2)
плач;
3)
мужнасць;
4)
насельніцтва;
5)
вожык.
24. Адзначце назоўнікі, у якіх лік не супадае ў беларускай і рускай мовах:
1)
чарніла;
2)
дзверы;
3)
крупы;
4)
квас;
5)
расліна.
25. Адзначце назоўнікі, у якіх нельга вызначыць род:
1)
акуляры;
2)
дзетвара;
3)
сані;
4)
птушкі;
5)
дзверы.
26. Адзначце спалучэнне слоў, у якім назоўнік ужываецца ў вінавальным склоне:
1) не сустрэць сястры;.
2) не заўважыць памылкі;
3) пакласці на стол;
4) нам патрэбен мір;
5) дзякаваць сябру.
27. Адзначце словазлучэнні, у якім прыметнік няправільна далучаны да назоўніка:
1)
малы непаседа;
2)
крыўдлівы дзіця;
3)
старшы ўрач Пятрова;
4)
прыўзняты брыво;
5)
круглая сірата.
28. Адзначце словазлучэнні “прыметнік + назоўнік”:
1)
ясны дзень;
2)
сшытак Андрэя;
3)
пісьмовы стол;
4)
шафа для посуду;
5)
Андрэеў сшытак.
29. Адзначце займеннік, які змяняецца па родах:
1) я;
2) ты;
3) мы;
4) вы;
5) ён.
30. Адзначце склон, у якім дапушчана памылка:
1) назоўны: я;
2) родны: мяне;
3) давальны: мне;
4) вінавальны: мяне;
5) творны: мной;
6) месны: (пры) мяне.
31. Адзначце дзеясловы ў пачатковай форме:
1)
прашу;
2)
крыўдзяць;
3)
вызваляе;
4)
насіць;
5)
частаваць.
32. Адзначце дзеясловы цяперашняга часу:
1) зберагуць;
2) папросяць;
3) сказала;
4) крыўджуся;
5) адказваюць.
33. Адзначце дзеяслоў з памылкай у канчатку:
1)
нальёце;
2)
папросіце;
3)
пішаце;.
4)
стукаеце;
5)
накрываеце.
34. Адзначце памылку пры спражэнні дзеяслова:
1)
калю;
2)
колем;
3)
колеш;
4)
колеце;
5)
коле;
6)
коляць.
35. Адзначце дзеясловы мужчынскага роду:
1)
забег;
2)
крычыць;
3)
прыйшоў;
4)
смяюся;
5)
сустракаешся.
36. Адзначце выпадкі з раздзельным напісаннем не.
1)
(не) спіцца;
2)
(не) навідзець;
3)
(не) далячыцца;
4)
(не) крыўдзіцца;
5)
(не) здаровіцца.
37. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1)
звярнуць направа;
2)
бацька і сын;
3)
вясна прыйшла;
4)
у лесе;
5)
ветлівая ўсмешка.
38. Адзначце сказы, у якіх падкрэсленыя словы з’яўляюцца дзейнікам.
1)
Люблю пах бэзу.
2)
Пачуўся нечы крык.
3)
У лес дровы не возяць.
4)
Не бядуй па мне, матуля.
5)
Пасыпаў дробненькі
густы дождж.
39. Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя члены:
1)
Бабуля расказвала мне
розныя казкі і легенды.
2)
Гродна – адзін з
самых старажытных гарадоў Беларусі.
3)
Ні адзін сейбіт не
кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу.
4)
Па грэчках
вільготных, па хмарах пазнаю я заўтрашні дзень (А. Куляшоў).
5)
Беларусь, я – твой
воін адданы і сын (П. Панчанка).
40. Адзначце складаныя сказы:
1)
Цэлая града старых
ялін цягнецца паўз рэчку (М. Капыловіч).
2)
У небе з-за хмар
прарэзаўся востры краёчак сонца і бліснуў на абшар знянацкім святлом (В.
Быкаў).
3)
Палянка, зарослая
маліннікам, чырванню пералівалася на сонцы (І.Мяжэвіч).
4)
Лысы пагорак зелянеў
маладой рунню, і канава на імшары таксама зелянела ад асакі (А. Асіпенка).
5)
Ужо ніхто не
сумняваўся, што і сёння навальніца абрынецца на вёску шквалам вады і маланак
(А. Рыбак).