Аднародныя члены сказа
1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў
трэба паставіць коску:
1)Вясна прыгожая ўсюды .. і ў полі ,
ў лесе, і ў горадзе.
2) Вузкая .. лясная сцежка была заслана залатым дываном
бярозавага лісця.
3) Баяцца зварухнуцца дрэвы, каб ні пушыначкі .. ні
сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін.
4) У абед мы часта раскладвалі на полі агонь .. і пяклі
бульбу.
5) Чыстая вада, жоўценькі пясочак на дне, прыгожы беражок
.. усё гэта вабіла да сябе.
6) Спякотным ..
ліпеньскім днём, прыладзіўшы за плечы хатулёк, ішла бабуля па дарозе.
7) Неба гэтымі днямі было чыстае .. і глыбокае.
8) Лясная яблыня не баіцца ні замаразкаў .. ні завірух.
2. Адзначце сказы, у якіх трэба даставіць коску (коскі):
1) Міхал сабраўся, апрануўся і ў лес павольна пацягнуўся.
2) Камары і матылькі
і жукі і ўсе шпакі засвісталі,
загул, карагоды павялі.
3) Ёсць зубы ды хлеба няма да губы.
4) Маліны спелыя , буйныя
апырсканыя дажджом.
5) Моцны, басавіты гудок прагучаў над ракой пакаціўся па
зарэчных лугах.
6) І гадзіну і дзве і тры не моўкне аркестр; гучаць і
гучаць мелодыі.
7) Ёсць любоў да бліжняга чалавека, ёсць любоў да роднай
зямлі да сцежак маленства да матчынай песні.
8) Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або
ляніва аглядалі лагчыны.
9) Васілёк – гэта сімвал паэзіі і жыццёвай сілы, і красы беларускай зямлі.
10) Бліскучыя трубы выдыхалі са сваіх медных горлаў маршы мелоды ваенных песень.