Зваротак, пабочныя словы, словазлучэнні

 

                                                   Праверачная работа  

                                               Варыянт 1

Расстаўце знакі прыпынку, дзе трэба, патлумачце свой выбар:

1.     Па дарозе нібы ў бубен б’юць зацята капыты.

2.     Васька сядзеў як на іголках.

3.     Аглушаны душэўна паранены я хадзіў як цень.

4.     Што з табою хлопча?

5.     У хаце на вялікае здзіўленне маці ўбачыла сына.

6.     Ой відаць на навальніцу зранку прыпякае.

7.     Тысячы дзяўчат блакітнавокіх па тварах бачу зычаць шчасця мне.

8.     Стары я знаю верыць мне і сам гаворыць аб вясне.

9.     Праз некаторы час сапраўды пачуўся стрэл.

10. Зор вам ніяк  не злічыць астраномы.  

                                      Варыянт 2

Расстаўце знакі прыпынку, дзе трэба, патлумачце свой выбар:

1.     Не сумуй па госцю мой зялёны мой птушыны горад Рагачоў.

2.     Эх лета-лецейка ты адцвітаеш залатое!

3.     Мінулай  вясной на Лебядзінае возера так назвалі жыхары рукатворнае азярцо птушкі прыляцелі раней звычайнага.

4.     Ураджай кажуць хоць на выстаўку вязі.

5.     На возеры нікога не было відаць і толькі шумелі і набягалі на бераг хвалі.

6.     Вясною падалі пялёсткі нібы сняжынкі на мурог.

7.     Сустракаемся  мы цяпер як добрыя знаёмыя і гутарым проста, па-сяброўску.

8.     Сон як рукой зняло.

9.      Я можна сказаць ужо вывучыў гэты верш.

10. Сынок прынясі калі ласка вады.

Расстаўце знакі прыпынку, дзе трэба, патлумачце свой выбар: 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры