Выказнік
1 варыянт
1.Вызначце від выказніка ў сказе: Дзверы былі незамкнёныя.
А) просты дзеяслоўны Б) састаўны
дзеяслоўны В) састаўны іменны
2. Адзначце сказы, у якіх выказнікі ўжыты ў няправільнай форме.
А) Антось і Юзік любілі
ўспамінаць рыбацкія прыгоды.
Б) Толькі двое чалавек
падахвоціліся дапамагчы хлопцам.
В) Некалькі хлопцаў з суседніх
палатак заглянулі на агеньчык.
3. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і
выказнікам.
А) Печ гэта цеплыня.
Б) Мой дзядзька рамантык.
В) Вока ў яго вострае.
Г) Рыса натуры гэтага чалавека
незвычайная любоў да прыроды.
4. Разбярыце сказы па членах сказа.
На шырокай паляне, акружанай з
трох бакоў лесам, маляўнічым парадкам
стаяла шэсць хат. Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная.
5. Перакласці тэкст на беларускую мову, у апошнім сказе вызначыць від
выказніка.
Самое прекрасное на свете –
Родина. У каждого человека есть Родина, и каждый любит еѐ. Любит родные леса и
поля, любит людей, с которыми живѐт, любит свой народ. Любит свой родной язык и
песни своего народа.
2 варыянт
1. Вызначце від выказніка ў сказе: На
вызваленых дзялянках пачалі будавацца сяляне.
А) просты дзеяслоўны Б) састаўны
дзеяслоўны В) састаўны іменны
2. Адзначце сказы, у якіх выказнікі ўжыты ў няправільнай форме.
А) Няшмат людзей пагадзіліся
пераехаць на новае месца.
Б) Хутка прамільгнулі пяць
тыдняў.
В) Лёталі мноства прыгожых
стракоз.
3. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць працяжнік паміж дзейнікам і
выказнікам
А) Сяргей, безумоўна, добры
таварыш.
Б) Тры ў квадраце дзевяць
В) Зубр рэдкі прадстаўнік
жывёльнага свету.
Г) Вочы нібы васількі.
4. Разбярыце сказы па членах сказа.
Ганка пры новай хаце не было.
Парог у сенцы быў высокі, падмуроўка была зроблена з роўна складзенага вялікага
камення, замацаванага цэментам і абсыпанага жвірам.
5. Перакласці тэкст на беларускую мову, у апошнім сказе вызначыць від
выказніка.
Самое прекрасное на свете –
Родина. У каждого человека есть Родина, и каждый любит еѐ. Любит родные леса и
поля, любит людей, с которыми живѐт, любит свой народ. Любит свой родной язык и
песни своего народа.
Комментарии
Отправить комментарий