Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

 

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам 

або колькі слоў з жыцця сакавіцкіх катоў.

 

 

 

Працяжнік ставіцца

Працяжнік не ставіцца:

Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:

 

Смелы пачатак – палова перамогі,”—падумаў кот Максім і прызнаўся ў каханнні Мурцы.

Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне пры ўмове, што:

1.      выказнік знаходзіцца перад дзейнікам:

 

Страшэнная капрызніца гэта Мурка.

 

2.      паміж дзейнікам і выказнікам знаходзяцца пабочныя словы, асобныя прыслоўі, часціцы:

 

Каханне, безумоўна, найвялікшае шчасце.

 

Дзейнік выражаны інфінітывам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне:

 

Спадабацца прыгажуні Мурцынялёгкая справа.

 

Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а дзейнік – асабовым займеннікам:

 

Я жывая істота, а не прыгожая цацка ў сваёй гаспадыні.

 

Але калі дзейнік або выказнік выдзяляюцца лагічна, тады працяжнік ставіцца:

 

Я (Мурка)адзіная каханая ката Максіма.

 

Дзейнік і выказнік выражаны інфінітывам:

 

Злавіць мыш для каханайне жывот на сонцы пагрэць.

 

Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі:

 

Дзве мышыадзін звычайны абед ката Максіма.

Выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне і мае пры сабе адмоўе не:

 

Звычайная мыш не падарунак для мяне. Вось каб зорку з неба!

 

Выказнік выражаны выклічнікам:

 

Серэнады для Муркіого-го-го!

Кожную ноч іх слухае ўвесь двор.

 

Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе параўнальных злучнікаў:

 

Максімавы вочкі нібы васількі.

 

 

 

Выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе ўказальных слоў гэта, гэта значыць, значыць, вось, вось што:

 

Быць сапраўдным сакавіцкім катомзначыць пастаянна падабацца Мурцы.

 

Выказнік выражаны фразеалагічным зваротам або сінтаксічна непадзельным спалучэннем слоў:

 

Максімдобрай душы кот.

 

 

 

 

 

 

 

 

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

 

Жартам на жарт.

 

 

Коска ставіцца:

Коска не ставіцца:

Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны бяззлучнікавай сувяззю:

Сонечным ранкам Іа, Пятачок, Трус завіталі ў госці да Віні-Пуха.

Віні Пух запрасіў гасцей за стол, прапанаваў гарбаты, паставіў каля кожнага збаночак з мёдам.

Пры аднародных членах з адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

Праз некалькі дзён Віні Пух і Пятачок завіталі ў госці да Труса.

 

 

Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны пры дапамозе адзіночных супраціўных злучнікаў а, але, ды (у значэнні але):

Ведаў Трус натуру Віні Пуха, ды не мог утрымацца, каб не пажартаваць.

Перад злучнікам і, які паўтараецца, але звязвае розныя аднародныя члены:

Трус паставіў перад імі гарбату і мёд у маленькіх талерачках і сказаў: “ Вось, Віні Пух, мёд падаюць гасцям у такіх талерачках”.

 

 

 

Паміж аднароднымі членамі, якія злучаны спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі, якія паўтараюцца (і...і, ні...ні, ці...ці, то...то, ці то...ці то):

“ Віні Пух, прынясі мне або вяроўку, або якую-небудзь стужку”, -- папрасіў Трус.

Паміж аднароднымі членамі, якія звязваюцца неаднолькавымі злучнікамі ( спалучальнымі і, ды, размеркавальнымі ці, але):

Віні Пух спакойна адказаў: ” Трус, ідзі ды пашукай якую небудзь вяроўку і прынясі яе мне”.

 

 

Паміж парамі аднародных членаў, якія звязаны спалучальным злучнікам і:

Хачу абвязаць цябе і Пятачка, сябе і Іа, а то збаночкі з мёдам такія вялікія, што мы можам туды ўваліцца і патануць.

 

Калі паўторныя злучнікі і-і, ні-ні звязваюць два аднародныя члены, якія ўтвараюць непадзельныя выразы: і так і сяк, і нашым і вашым, ні слуху ні духу, ні свет ні зара і інш.:

І так і сяк ты круціўся, Віні Пух, але твой жарт няўдалы: талерачка маленькая і ты аніяк не зможаш у яе ўваліцца,”—узрадаваўся Трус.

Перад другой часткай падвойнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як...так і, не толькі... але і, хоць і... але, не так... як і інш.):

Хоць і не сказаў Віні-Пух ні слова, але пакрыўдзіўся і вырашыў адпомсціць.

Паміж неаднароднымі азначэннямі:

“Я прашу вяроўку, каб абвязаць тваю маленькую цагляную талерачку, а то баюся, што яна праслізне мне ў страўнік,”—спакойна адказаў Віні-Пух.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пра аднародныя члены сказа з абагульняльным словам

 

Бяззубая піла.

 

Знакі прыпынку:

Прыклады:

Калі абагульняльнае слова стаць перад аднароднымі членамі, то перад радам аднародных членаў ставіцца двухкроп’е.

 

 

Мудрая Сава, што жыла ў дупле старога дуба, магла рассудзіць усё: і спрэчкі, і звады, і скаргі, і бойкі.

Калі абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў, то пасля іх ставіцца працяжнік.

 

Малы і стары, дужы і слабы, высокі і нізкі, смелы і баязлівы—кожны ведаў і паважаў Саву.

Калі пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ёсць словы а іменна, напрыклад, то перад імі ставіцца коска, а пасля іхдвукроп’е.

 

 

Аднойчы маленькі Вожык знайшоў на палянцы цікавыя рэчы, а іменна: рукзак, газету, недакурак.

Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ёсць пабочнае слова ці словазлучэнне (словам, адным словам, карацей кажучы і г. д.), то перад імі ставіцца працяжнік, а пасля ягокоска.

 

Ежа, пітво, запалкі—адным словам, нічога з таго, што было ў рукзаку, так не зацікавіла Вожыка, як сцізорык.

Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, але сказ імі не заканчваецца, то пасля абагульняльнага слова ставіцца двухкроп’е, а пасля аднародных членаўпрацяжнік.

 

Усе: і Воўк, і Мядзведзь, і Заяц, і Вавёрка, і Ліса адзінадушна вырашылі, што невядомую рэч трэба паказаць Саве.

Калі аднародныя члены сказа маюць характар дадатковага тлумачэння, а абагульняльнае слова прымае на сябе лагічны націск, то пасля абагульняльнага слова можа ставіцца працяжнік.

 

“ Гэта маленькая піла, у якой пакуль не выраслі зубы. Чалавек усюды—і ў лес, і ў поле, і нават у горы—бярэ яе з сабою, “—растлумачыла Сава.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пабочныя словы, словазлучэннi i сказы

або пра тое, як чорта выганялі.

 

Знакi прыпынку:

 

Прыклады:

 

Пабочныя словы i словазлучэннi звычайна знаходзяцца у пачатку або у сярэдзiне сказа i выдзяляюцца пры дапамозе коскі.

Адным  словам, ішоў аднойчы ноччу чалавек з вяселля.

Ды, вядома, ішоў падхмелены.

 

А ісці яму, між іншым, выпала праз могільнік.

 

 

 

.Пабочныя сказы незалежна ад месца размяшчэння часцей за усё таксама выдзяляюцца пры дапамозе коскi.

 

 

 

На могільніку тым, як казалі, свежую яму выкапалі, дык п’яны чалавек ў гэтую яму і ўваліўся.

Пабочнае слова мо знакамi прыпынку не выдзяляецца

 

 

Мо і сядзеў бы ён там да раніцы, ды чуе: у кутку нешта варушыцца. Мац, мац—а  там казёл.

Калi пабочныя словы, словазлучэннi i сказы размешчаны непасрэдна злучальнымi або падпарадкавальнымi злучнiкамi, то яны выдзяляюцца коскамi без гэтых злучнiкаў.

 

Ды не які чужы, а, заўважыў п’яны, ягоны.

 

Так бы і сядзелі ў яме казёл і гаспадар, але, на шчасце, ішоў міма нейкі прахожы.

Узмацняльныя часцiцы а, i выдзяляюцца коскамi разам з пабочнымi словамi i словазлучэннямi.

 

А прызнацца, страшнавата было незнаёмцу, але знайшоў ён недзе вяроўку і ўзяўся выцягваць п’янага.

 

П’яны думае: “ А відаць, падам яму перш казла, а потым сам вылезу”.

Калi пабочныя словы, словазлучэннi i сказы суправаджаюцца узмоцненай iнтанацыяй, падкрэслены лагiчна, яны выдзяляюцца працяжнiкамi.

Нічога не сказаўшы незнаёмцу, ці—лепш  сказаць—не папярэдзіўшы яго, п’яны прывязаў казла да вяроўкі.

Заусёды выдзяляюцца працяжнiкамi тыя пабочныя словы i сказы, якiя знаходзяцца у сярэдзiне сказа i маюць клiчную або пытальную iнтанацыю (з клiчнiкам або пытальнiкам пасля iх).

Цягне прахожы вяроўку, а там–- дзіва!–- сядзіць казёл.

Калi пабочныя словазлучэннi i сказы вызначаюцца аслабленай сувяззю са зместам усяго сказа, яны выдзяляюцца з двух бакоу дужкамi.

Незнаёмец спужаўся страшэнна, піхнуў казла назад у яму, а сам (ці веры вы дасце?) расказаў у вёсцы, што бачыў на могільніку чорта ў постаці  казла, які гаварыў  да яго чавечым голасам.

Раніцай уся вёска пайшла на могільнік—чорта выганяць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адасобленыя акалiчнасцi

або  пра другую маладосць Бабы-Ягі.

 

 

Адасабляецца:

Не адасабляецца:

Акалiчнасцi выражаныя дзеепрыслоунымi зваротамi, а таксама адзiночнымi дзеепрыслоуямi, незалежна ад месца ў сказе:

 

Шчасце ў каханні знайшоўшы, Баба-Яга памаладзела душою і адчувала сябе на ўсе васемнаццаць год.

Адзiночныя дзеепрыслоуi, якiя па сваёй ролi наблiжаюцца да прыслоуяу спосабу дзеяння (адказваюць на пытаннi як?, якiм чынам?):

 

Песні Салаўя-Нягодніка ліліся пад вокнамі Бабы-Ягі не сціхаючы.

Акалiчнасць са значэннем уступкi, калi яна выражана назоунiкам з прыназоунiкам нягледзячы на:

 

Нягледзячы на свае немаладыя гады, Баба-Яга цяпер кожную раніцу прыхарошвалася каля люстэрка.

Фразеалагiзмы, у складзе якiх ёсць дзеепрыслоуi:

 

Баба-Яга рашыла быць аптымісткай і жыць не апускаючы рук.

 

 

 

Развiтыя акалiчнасцi,якiя па сэнсу цесна звязаны з выказнiкам (адказваюць на пытаннi як?, якiм чынам?):

 

Баба-Яга сядзела схіліўшыся над сталом і чытала вершы аб каханні якія прыслаў ёй Салавей-Нягоднік.

 

 

Заўвагі:

 

  1. Калі дзеепрыслоўны зварот адносіцца да аднаго з аднародных выказнікаў, звязаных паміж сабой адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або, то коска перад гэтымі злучнікамі не ставіцца:

Салавей-Нягоднік сцішыў хаду і, узняўшыся на невялікі на невялікі ўзгорак, убачыў хатку на курыных лапках.

 

  1. Перад злучнікам і, які звязвае два дзеепрыслоўныя звароты ці адзіночныя дзеепрыслоўі, коска не ставіцца:

Яны маўчалі, седзячы на беразе рэчкі і гледзячы на зоркі, якія адбіваліся ў люстры ракі. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Знакі прыпынку пры зваротку

або прыгоды маленькага Рыгоркі.

 

 

Знакі прыпынку:

Прыклады:

Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска.

-- Мама, а я цяпер ведаю, чаму называецца капрамонт. Наш дом адрамантавалі, а са столі капае.

Калі ж зваротак, які знаходзіцца ў пачатку сказа, суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, тады пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова пішацца з вялікай літары.

Дзеці аглядаюць звярынец:

Настаўніца: Дзеці! Хто скажа, чаму ў льва такая вялікая галава?

Рыгорка: Наталля Пятроўна! Дык гэта каб ён з клеткі не вылез.

Калі зваротак знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў.

-- Я купіла табе новы падручнік. Глядзі, Рыгорка, не запэцкай яго.

-- Не хвалюйся, мама, я да яго нават не дакрануся.

Калі зваротак знаходзіцца ў канцы сказа, то перад ім заўсёды ставіцца коска, а пасля яго – той знак прыпынку, які патрабуеццца зместам і інтанацыяй усяго сказа.

-- Якое будзе заўтра надвор’е, мама?

-- А гэта залежыць ад сіноптыкаў, сынок.

Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі.

-- Сядай, сыночак, сядай, мой саколік,--прапанавала маці маленькаму Рыгорку ў аўтобусе.

-- Няма калі расседжвацца,-- дзелавіта адказаў Рыгорка,-- мы  і так спазняемся.

Выклічнікі ой, эх, ох, гэй і інш. заўсёды аддзяляюцца ад зваротка коскай, клічнікам (пры узмоцненай інтанацыі) або шматкроп’ем (пры інтанацыйных замінках).

-- Эх, Рыгорка, сёння я ўсю ноч не мог заснуць, нават ні разу вочы не заплюшчыў...

-- Ой, тата, ты сам вінаваты: ніхто з незаплюшчанымі вачыма не спіць.

Часціцы о, ну ад зваротка коскай звычайна не аддзяляюцца.

--  Ну татка, што ты такі хмуры?

-- О  сынку, справы на рабоце расклейваюцца.

-- Не вялікая бяда, я прынясу табе клею.

Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, якія з’яўляюцца дзейнікамі, то коскамі выдзяляецца толькі зваротак.

Рыгорка тлумачыць маленькай дзяўчынцы, за што Бог выгнаў Адама і Еву з раю:

-- Эх ты,малеча, няўжо не разумееш: яны з’елі зялёнае яблычка, а зялёнага няможна есці, бо жывот забаліць.

Зайпеннікі ты або вы выдзяляюцца коскамі, калі яны выступаюць у ролі зваротка.

Міліцыянер: Эй,ты, тут нельга праходзіць, ты парушаеш правілы вулічнага руху.

Рыгорка: Я! Вы тут цэлы дзень стаіцё, і ніхто вам слова не кажа, а я толькі раз перайшоў і ўжо рух парушыў.

 

 

 

 

 

 

Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

 

Хто дурнейшы?

 

Аднародныя азначэнні:

Неаднародныя азначэнні:

Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні з’яўляюцца аднароднымі і аддзяляюцца адно ад другога коскай:

 

  1. калі абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў або розныя адзнакі аднаго прадмета, характарызуючы яго з аднаго боку:

Бураціна падкідаў у руцэ адзін залаты, які пераліваўся на сонцы жоўтымі, белымі, ружовымі агеньчыкамі.

 

  1. калі маюць сінанімічны характар:

Ад такога відовішча цёмнаю, чорнаю душою Карабаса-Барабаса завалодала хцівасць.

Ён дастаў з кармана некалькі новых, бліскучых медзякоў і вырашыў падмануць Бураціну.

 

  1. калі ўжываюцца ў пераносным сэнсе:

Карабас-Барабас працягнуў у сваёй доўгай, зладзейскай руцэ медзякі і прапанаваў мяняцца.

 

  1. калі стаяць пасля азначаемага слова:

Бураціна згадзіўся, але пры адной умове, важнай, неадкладнай.

 

  1. калі адно азначэнне выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам або дзеепрыметным словазлучэннем:

Карабас-Барабас навінен быў гучным, нязмушаным голасам пракрычаць па-аслінаму.

 

Дапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні, якія характарызуюць прадмет з розных бакоў з’яўляюцца неаднароднымі і знакамі прыпынку не выдзяляюцца:

 

Ты са сваім недарэчным асліным розумам здагадаўся, што адзін залаты лепш, чым некалькі медзякоў. Дык чаму ты думаеш, што  гэтага не разумею я?”—адказаў Бураціна.

Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні ў складзе аднаго рада заўсёды аднародныя і аддзяляюцца коскай:

 

Карабаса-Барабаса акрыляла думка аб уласнай хітрасці, аб залатым, а таму ён стаў на карачкі і зароў па- аслінаму.

 

Недапасаваныя бяззлучнікавыя азначэнні разам з дапасаванымі ў складзе аднаго рада звычайна аднародныя і аддзяляюцца пры дапамозе коскі:

 

Раззлаваны, з чырвоным тварам Карабас-Барабас падняўся на ногі і запатрабаваў залаты ў абмен на медзякі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

 

Выкруціўся.

 

Адасабляюцца:

Не адасабляюцца:

Параўнальныя звароты, якія адносяцца да ўказальных слоў, пры звычайнай інтанацыі выдзяляюцца коскамі:

Ў такім садзе, як у паштальёна Печкіна, павінны былі расці самыя смачныя яблыкі.

Аднойчы ўвечары кот  Матроскін, Шарык  і Фёдар прабраліся туды так, як сапраўдныя злодзеі.

Калі параўнальныя звароты ўваходзяць у склад выказніка:

“ Хто гэта тут нібы схаваўся на маёй яблыні?”—спытаў Печкін.

Калі параўнальныя звароты адносяцца не да ўказальных слоў, а да іншых слоў ў сказе, то такія звароты ў большасці выпадкаў выдзяляюцца коскамі:

Як самы смелы, Шарык хутка забраўся на дрэва.

Вось толькі яблыкі, што сапраўдныя дзічкі, аказаліся цвёрдымі і вельмі кіслымі.

Калі параўнальныя звароты ўводзяцца ў структуру сказа спалучэннямі: больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як ( не менш як), не бліжэй як, не далей як, усё роўна як і інш.:

Не больш як салавей змог бы ўтрымацца на тонкіх галінках дрэва,”—буркнуў Шарык.

 

Але калі такія спалучэнні інтанацыйна і сэнсава членяцца, то перад злучнікамі як, чым ставіцца коска:

“ Калі ты сапраўдны салавей, дык павінен спяваць не менш, як усю ноч,”— запатрабаваў Печкін. 

Коска ставіцца перад словам як у выразах не хто іншы,як; не што іншае, як:

Нечакана сябры заўважылі, што ў сад ідзе не хто іншы, як сам Печкін.

Калі словы як, нібы, быццам і інш. выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі:

Тут Шарык як зараве сваім басам.

Параўнальныя звароты, якія маюць удакладняльнае або паясняльнае значэнне, выдзяляюцца коскамі:

За адным скачком, як два трусы, Матроскін і Фёдар апынуліся ў кустах, а Шарык, нібы смоўжык, шчыльненька прыліп да дрэва.

Калі параўнальныя звароты з’яўляюцца устойлівымі або непадзельнымі па сэнсу выразамі:

“ Відаць, калі ўсе салаўі вучыліся спяваць, ты займаўся чым папала. Няўжо салавей можа так гарлапаніць што сілы?”—здзівіўся Печкін.

Калі характар параўнання падкрэслены з асаблівай сілай і суправаджаецца ўзмоцннненай інтанацыяй, параўнальныя звароты аддзяляюцца працяжнікам:

Печкін—як вопытны паляўнічы—наставіў стрэльбу і падышоў да дрэва.

Калі параўнальныя звароты ўжываюцца са значэннем “у якасці” або са значэннем тоеснасці:

“ Дурань ты! Нават самы лепшы салавей ад такіх яблыкаў завые як сапраўдны сабака,”—выкруціўся Шарык.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адасабленне дапасаваных азначэнняў.

 

Заклінанне ад мышэй.

 

Аасабляюцца (коска):

Прыклады:

Дапасаваныя азначэнні, калі яны стаяць пасля азначаемых  назоўнікаў:

Аднойчы Баба-Яга, пакуль Кашчэя не  было дома, запрасіла ў госці Салаўя Разбойніка, прыгожага, вясёлага, і бесклапотна бавіла з ім час.

Два і больш адзіночных дапасаваных азначэнняў, калі яны стаяць пасля азначаемага слова, якое мае перад сабой яшчэ адно азначэнне:

 

У выпадку адсутнасці такога азначэння, адасабленне залежыць ад інтанацыі:

Нечакана дадому вярнуўся раўнівы Кашчэй, узбуджаны і злы.

 

 

 

Баба-Яга, хітрая, спрактыкаваная, хуценька накінула на галаву Кашчэя мяшок ад бульбы і прымусіла паўтараць за ёю заклінанне ад мышэй.

Кашчэй паўтараў заклінанне выдуманае, бессэнсоўнае.

 

Дапасаваныя азначэнні, якія стаяць перад азначаемым словам і маюць дадатковае значэнне прычыны, уступкі, часу, умовы:

Накрыты тоўстым мехам, Кашчэй нічога не бачыў, але шчыра верыў, што гэта неабходная для заклінання ўмова.

Дапасаваныя азначэнні, якія ўдакладняюць папярэдняе азначэнне:

У той, зручны, момант Салавей Разбойнік вылез са свайго сховішча.

Дапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў:

Радасная і шчаслівая, яна падала яму знак ціхенька выйсці за дзверы.

Дапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі яны аддзелены ад азначаемага слова выказнікам ці іншымі членамі сказа:

Зацікаўлены заклінаннем, нібы застыў у дзвярах Салавей Разбойнік і нават не думаў уцякаць. Ён стараўся запомніць заклінанне, бо ў яго дома таксама былі мышы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адасабленне недапасаваных азначэнняў.

 

Іван + Васіліна або Дзіўны прысуд.

 

Коска:

Працяжнік:

Не адасабляюцца:

Недапасаваныя азначэнні незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да назоўнікаў ці асабовых займеннікаў:

У газавай сукеначцы, у паласатых панчошках, царэўна Васіліна прыбегла ў суд.

З чырванню на шчоках, з запалам у вачах, яна паведаміла суддзі: ” Царэвіч Іван, што жыве па суседству, без дазволу пацалаваў мяне.”

Калі недапасаванае азначэнне выражана неазначальнай формай дзеяслова, перад якой можна ўставіць а іменна, то перад азначэннем тавіцца працяжнік:

“ Няхай пан суддзя абыдзецца з гэтым нахабнікам адпаведна майму жаданню—выклікаць, дапытаць і пакараць,”—дзелавіта запатрабавала яна.

Калі недапасаваныя азначэнні інтанацыйна і сэнсава не выдзяляюцца, а цесна звязаны з азначаемым словам у сказе:

Сярэдніх гадоў суддзя хутка скеміў у чым справа і вынес прысуд:” Ідзі і ты яго пацалуй. Вока за вока, зуб за зуб.”

 Недапасаваныя азначэнні, якія ўключаюцца з адзін рад з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі:

Царэвіч Іван, прыгожы, адукаваны, з уласным поглядам на жыццё, даўно кахаў царэўну Васіліну і хацеў з ажаніцца з ёю.

 

 

Недапасаваныя азначэнні могуць адаабляцца з мэтай сэнсавага і сінтаксічнага аддзялення іх ад пэўнага члена сказа:

Царэўна Васіліна, са сваімі прынцыпамі, з капрызамі, кожны раз адмаўляла царэвічу, хоць таксама кахала яго.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Удакладняльныя члены сказа

або пра Павучка-трацячка.

 

Знакі прыпынку:

Прыклады:

адасабляюцца і адзяляюцца коскамі ўдакладняльныя члены:

  1. акалічнасці часу;
  2. акалічнасці месца;
  3. акклічнасці спосабу дзеяння, меры і ступені.
  1. Летнім ранкам, а сёмай гадзіне, маленькага Павучка-трацячка разбудзіла сонейка.
  2. У пакоі, пад шафай, Павучок-трацячок назначчыыў сустрэчу з сябрамі.
  3. Павучок хуценька, з адчуваннем бадзёрасці, спусціўся па павуцінцы.

Калі ўдакладненне падкрэслена з асаблівай сілай, адасобленыя акалічнасці выдзяляюцца пры дапамозе працяжнікаў.

“ Колькі ж тут—на акне—мух! Я ж аб’емся!”—думаў Павучок-трацячок.

Працяжнікам аддзяляюцца дзве і больш акалічнасці, якія выступаюць у ролі аднародных членаў і звязаны злучнікамі і, ды, ці, або.

Усюды ў пакоі—і на акне, і за шафай, і нават пад ложкам—ён адчуваў сябе гаспадаром.

 

 

 

Паясняльныя і далучальныя члены сказа

або працяг гісторыі пра Павучка-трацячка.

 

Знакі прыпынку:

Прыклады:

Паясняльныя словы (называюць той жа прадмет або з’яву іншымі словамі), уведзеныя ў сказ словамі гэта, гэта значыць, а іменна і інш. выдзяляюцца пры дапамозе працяжніка.

У Павучка-трацячка была мара—гэта пералавіць усіх мушак.

Далучальныя члены (змяшчаюць дадатковае паведамленне), якія прымацоўваюцца злучнікамі і, ды, і то, прычым, аддзяляюцца коскамі.

Павучок-трацячок лічыў, што яго мара патрабуе шмат намаганняў, ды яшчэ якіх.

Далучальныя словы уведзеныя ў сказ словамі да таго ж, у тым ліку, напрыклад, галоўным чынам, незалежна ад месца ў сказе выдзяляюцца коскамі.

Усе павучкі, у тым ліку і Павучок-трацячок, любяць пагрэцца на сонейку.

Далучальныя словы, якія ўводзяцца ў сказ словамі нават, асабліва, выключна, перш за ўсё выдзяляюцца коскамі.

Павучок-трацячок любіў працаваць, асабліва плесці павуцінне.

Удакладняльныя азначэнні са значэннем колеру, памеру выдзяляюцца пры дапамозе коскі.

Павучок-трацячок запрасіў да сябе павучка Шпуньку, тоўстага і вялізнага, які сваім пузікам парваў новую павуцінку.

Удакладняльныя прыдаткі, выражаныя назоўнікамі, размешчаныя ў сказе за адпаведнымі займеннікамі, выдзяляюцца пры дапамозе коскі.

Яго, павучка-таўстуна Шпуньку, Павучок-трацячок любіў больш за ўсіх, нават больш за смачных мушак.

 

 

                                                                                        

 

 

 

Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы

ці колькі слоў пра жыццё Пятачка і Віні Пуха.

 

Дужкі:

Працяжнік:

Пабочныя сказы, што паясняюць асобныя словы:

Віні Пух папрасіў Пятачка (гэта быў яго найлепшы сябра) купіць у пчолаў мёду.

Перад другім працяжнікам ставіцца коска, калі гэтага патрабуе структура другой часткі:

Пятачок падумаў—і ён меў рацыю,-- што з пчоламі лепш не сварыцца.

Пабочныя сказы, што дапаўняюць ці ўдакладняюць змест асноўнага сказа:

Пятачок падараваў Іа зялёны шарык (гэта быў яго ўлюбёны колер) , а Віні Пух – пусты гаршчок ад мёду.

Перад першым працяжнікам ставіцца коска, калі гэтага патрабуе структура першай часткі:

На дзвярах хаткі Труса, куды Пятачок так спяшаўся,-- які жах!—вісеў замок.

Пабочныя канструкцыі, якія маюць далучальны характар, хаця і звязаныя сінтаксічна з асноўным сказам:

Віні Пух з усіх сваіх знаёмцаў асабліва шанаваў пчол (ён нават казаў, што ў дзяінстве марыў нарадзіцца пчалой).

І перад першым, і перад другім працяжнікамі ставіцца коска, калі гэтага патрабуюць структуры абедзвюх частак:

Пятачок вырашыў наведаць Саву, якая апошнім часам займалася чытаннем філасофскіх трактатаў, -- у асноўным гэта былі працы самой Савы, -- запытацца пра здароўе і заадно пазычыць грошай.

Эмацыйна афарбаваныя пытальныя і клічныя сказы:

Пчолы ніколі не аддавалі Віні Пуху мёду без таго, каб не пакусаць (якая нявыхаванасць!), і таму ён іх вельмі баяўся.

 

Калі на месцы пабочнай канструкцыі павінна стаяць коска, то яна заўсёды ставіцца пасля дужкі:

Віні Пух не разумеў,чаму пчолы так неахвотна аддаюць яму мёд (гэта ж было яго законнае права!), а таму лічыў іх трошкі  дзіўнаватымі.

 

 

 

Заўвага!

Пабочныя канструкцыі, якія выражаюць думкі ці пачуцці аўтара і ўдакладняюць змест асноўнага сказа, могуцьаддзяляцца як дужкамі, так і працяжнікамі:

Віні Пух ніколі не частаваў—няўжо ў яго каменнае сэрца?—сваіх сяброў мёдам.

І толькі адзін Іа (можа таму, што не любіў салодкага) зусім не крыўдаваў.

 

 

 

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры