Азначэнне, прыдатак

 

1.Азначэнне паясняе ў сказе…

А)выказнік     б) дзейнік    в) дапаўненне   г) акалічнасць

         2. Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з азначаемым словам спосабам:

А) кіравання   б) прымыкання   в) дапасавання

         3. Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі:

А) Мы моўчкі стаім на сонцам залітай паляне.

Б) Узнікла жаданне працаваць.

В) За свабоду Айчыны біўся воін-салдат.

Г) Кружыцца першае лісце кляновае.

Д) Надышла халодная і марозная ноч. 

4. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі

А) Чытанне лежачы прытупляе зрок.

Б) Я палюбіў начлегі ля Дняпра.

В) Сялянская хата стаяла над светлай ракою.

Г) З вуліцы чуліся звонкія галасы дзяцей.

Д) Вянок з дзеразы над партрэтам павесілі мы на сцяне.

5. Вызначыць від азначэння: дапасаванае(д), недапасаванае(н)

Мірскі замак, лёгкія крылы, хвост лісы, рыжае цялятка, голас спявачкі, Купалаўскія чытанні, вершы Цёткі, парог школы.

6. Правільна аформіце прыдатак на пісьме

Дуб асілак, горад Горкі, газета Наша ніва, хлапчук гарэза, рака Няміга, Свіслач рака, музыка дудар, фабрыка Камунарка, казкі таямніцы, хлопец беларус.

7. Падабраць своеасаблівую характарыстыку з прыдаткамі да слоў, скласці сказы, запісаць, падкрэсліць галоўныя і даданыя члены сказа.

Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мінск, Якуб Колас.

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры