Хуткагаворкі

 

Хуткагаворкі

Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок.

Вылецеў сьмецюх з-за смецюшаня.

Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.

Гарох лапаціцца, чачавіча квохча, мак шуміць.

Дзе цётчынаму дзьдзьку дзецца.

Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

Жабрак жабрака жабраваць вучыў.

Жалеза выжалезілася, калясо выкалесілася.

Ішоў кныр з кныранятамі.

Ішоў поп каля коп, каля коп, каля калук капліцы.

Ішоў поп каля коп, каля капы, каля паўкапы.

Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.

Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласавалі.

Калясо выкалесілася, жалеза выжалезілася, палукашак выпалукашыкаваўся, агонь выагняваўся.

Калясо калесавалася, калесавалася, выкалесавалася, перавыкалесавалася.

Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі

Каля ямы з кіямі, з кіямі каля ямы.

Каму па каму, а каму і два камы.

Капылы перакапылілі, перавыкапылілі.

Карл у Клары ўкраў каралі.

Клюйце, куры, крупы каля ступы.

Крывая цяцера просту крывіць.

Лавіў рыбак судака, судак лавіў рыбака: лоўка, рыбак, ловіш -- судаку сорам робіш.

Лезь, залезь, залезшы, зьлезь.

Лянок ня любіць лянот, лынот на любіць лянок.

Мы бачылі бабра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.

На дварэ -- трава, на траве -- драва.

Намётка ў прачкі, сарочка ў швачкі.

Пад вываратнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.

Палукашак выпалукашываўся, перавыпалукашыкаваўся.

Паслалі сабаку па табаку -- ані сабакі, ані табакі.

Пекар Пётр пёк пірог.

Перапілі, пераелі, пералушчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі.

Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп піліп.

Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі.

Рапартаваў, рапартаваў, ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць, ды зарапартаваўся.

Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі.

Стаяў поп каля коп, а каля папа капа.

Стругаў, стругаў, не дастругаў, стаў дастругваць -- перастругаў.

Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.

Трактарыст, прычапі прыцэп да трактара.

Трухлявую дзеравіну дзятлы дзяўбуць дзюбамі.

Тры дрывасекі, тры дрываколы на трох дварах дровы колюць.

Тры чарты карчавалі карчы, карчавалі, выкарчоўвалі, панавыкарчоўваліся.

Трыццаць тры дрывасекі трыццаць тры дрывотні надрывасечылі.

Уцякай, цецяручыха, зь цецяручанятамі.

Цецяручыха цецяручанятам цеста месіць.

Цярпеньня няма цяпер церці цярніцаю лён.

Чацьвер, чацьвёртае чысло.

Што б я калі дзе што-небудзь якое, а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага.

Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?

Літаратура:

"Сьвяці, сьвяці, сонейка", Мн, "Юнацтва", 1994;
 
кі хвосьцікі вісяць

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры