П.Броўка. "Кропля"

 

Тэма: П. Броўка “Кропля”. Адлюстраванне зменлівасці прыроды падчас навальніцы.

Мэта: пашырыць эмпірычныя ўяўленні вучняў пра мастацкі вобраз і сродкі яго стварэння ў паэтычным тэксце;

развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, спрыяць спасціжэнню імі настраёвасці верша П. Броўкі;

выхоўваць любоў да прыроды роднага краю.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, партрэт П. Броўкі, мультымедыйная ўстаноўка, тлумачальны слоўнік.

Тып ўрока: урок засваення новых ведаў.

Ход урока

I.                  Арганізацыйны момант.
Самарэгуляцыя. Псіхалагічны настрой вучняў на працу.

Раз, два — усміхніся

І да сябра павярніся,

Патрымай яго далоні —

Ты ў цудоўным стане сёння.

II.              Праверка дамашняга задання.
1. Праверка выразнага чытання верша “Верасень”.
2. Пытанні і заданні да твора:

— Якой паказана восеньская прырода ў першых дзвюх строфах верша?

— Каму паэт спявае свае песні, прысвячае свае творы?

— Растлумачце паэтычны вобраз: Зноў верасень — // Запаслівы грыбнік — // Шчыруе па імшастых баравінах.

— Аднавіце дэфармаваны тэкст:

       

        Шчымліва

        Адчуваючы душой

        Закончаную … у прыродзе.

 

       Мне даспадобы

       Верасень заўжды.

       І не таму, што ў ім я …

       У верасні мне свет увесь адкрыўся

       У спеласці … — малады.

III. Арыентацыйна-матывацыйны этап.

На дом вучням было дадзена апераджальнае заданне: намаляваць кропі дажджу, выкарыстоўваючы белы, зялёны, блакітны, сіні колеры.

  Якія ў вас асацыяцыі з вясёлкай? (Дождж, сонца, дажджавыя кроплі: буйныя, празрыстыя, асвяжаючыя …)

1. Настаўнік:

— За акном зіма. Я думаю, што не памылюся, калі скажу, што кожны з вас любіць такую пару года, як лета. Паспрабуйце словамі намаляваць спякотны летні дзень.

2. Слоўнае маляванне.

3. Настаўнік:

— І нечакана ў наш спякотны летні дзень прарваўся дождж. Адна кропля за другой кладуцца на зямлю, на дахі дамоў, на поле, луг. Адна кропля прыгажэйшая за другую! Дома вы павінны былі намаляваць сваю, адметную кроплю. Давайце паглядзім, што атрымалася.

4. Выстава малюнкаў.

Настаўнік:

— А вы жадаеце ведаць, што азначае колер, выбраны вамі?

Белы — чысціня і адкрытасць;

сіні — сабранасць і ўпэўненасць;

жоўты — бадзёрасць, узаемаразуменне;

зялёны — спакой, адсутнасць эмоцый.

Пытанні:

— Чаму вы выбралі менавіта гэты колер?

— Прыгадайце, як выглядае дажджавая кропля? Ці мае яна памер?

Адказы вучняў.

Вывад: кожны бачыць і адчувае адну і тую ж з’яву па-рознаму. У гэтым і ёсць аснова творчасці.

 

IV. Аперацыйна-пазнавальны этап.

·      Што трэба ведаць сёння на ўроку? (Асноўная мэта – навучыцца адчуваць паэтычнае слова.)

·      Якія дадатковыя веды вы жадаеце атрымаць падчас урока?

Слайд 1

Задачы ўрока:

1. Пашырыць уяўленні пра  мастацкі   вобраз.
2. Знайсці выяўленчыя сродкі  мовы.
3. Навучыцца  выразна  чытаць  верш.

Заўвага. За кожны правільны адказ на ўроку можна атрымаць кропельку. Адна кропелька — 1 бал.

V. Вывучэнне новай тэмы.

1. Выразнае чытанне верша настаўнікам.

2. Франтальная работа.

— Якая з’ява прыроды апісана ў творы? Якія словы выкарыстоўвае пры гэтым Пятрусь Броўка?

  Якія малюнкі паўсталі перад вамі падчас чытання? Адказ пацвердзіце цытатамі з тэксту.

  Які настрой пераважае ў вершы? З дапамогай чаго яго стварае аўтар?

  Ахарактарызуйце гукі, пачутыя ў вершы. Ці можна іх сустрэць у звычайным жыцці?

  Стварыце слоўныя малюнкі да верша, карыстаючыся аўтарскімі эпітэтамі.

  Як адчувае сябе абмытая дажджом прырода? Адшукайце адказ на гэтае пытанне ў творы.

— З дапамогай чаго П. Броўка стварае незвычайна прыгожую зрокавую карціну дажджу?

2. Работа з табліцай.

Кропля

Мая

Петруся Броўкі

маленькая

 

бліскучая

 

блакітная

 

 

3. Тлумачэнне лексічнага значэння некаторых слоў з наступным запісам у літаратурныя сшыткі.

Шрот — дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы; тое, што нагадвае такія шарыкі. Буйны шрот парэчак.

Слайд 2 (на слайдах адлюстраваны буйны шрот дажджу)

Фізкультхвілінка

Хто любіць нашу Беларусь —

Падыміцеся,

Нізка зямлі нашай пакланіцеся —

За шчаслівы дзень учарашні,

І сённяшні, і заўтрашні.

Да сонца падцягніцеся,

Улева, управа павярніцеся.

А цяпер сядайце,

Чытаць пачынайце.

4. Чытанне верша вучнямі.

VI. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

1. Вучні адказваюць на пытанні настаўніка і выконваюць заданні:

— Якія эмоцыі выклікаў у вас гэты верш?

— Чаму, на вашу думку, аўтар абраў такую форму, калі вершаваная страфа разбіваецца на кароткія радкі-словы: каб паказаць зменлівасць прыроды падчас навальніцы, перадаць напружаны рытм дажджу, стварыць панараму зрокавых малюнкаў, выказаць уласныя пачуцці ці выявіць нешта іншае?

— Якія вобразы падаліся вам больш яркімі, арыгінальнымі?

— Якія мастацкія сродкі выразнасці выкарыстаў паэт у вершы для стварэння вобразу дажджу, кроплі?

— Які мастацкі сродак мовы называецца параўнаннем?

— З чым параўноўвае кроплю П. Броўка? (З засмучанай слязінкай).

2. Складанне сінквейна “Кропля”.

(Вучні зачытваюць свае варыянты)

3. Разгляд рэпрадукцыі карціны Васіля Шаранговіча “Навальніца прайшла”.

— Якой паказана прырода пасля летняй навальніцы?

— Паспрабуйце параўнаць вобразы, створаныя мастаком і паэтам.

— Як называюцца малюнкі, на якіх адлюстраваны лясы, палі, прыроднае наваколле? (Пейзаж)

— Да якой лірыкі адносяцца вершы, у якіх адлюстраваны вобразы прыроды? (Пейзажная)

4. Самастойная работа “Закончы выказванні”.

Аўтар верша “Кропля” … .

У вершы створаны мастацкі вобраз … .

Гэты верш адносіцца да … лірыкі.

VII. Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша Петруся Броўкі “Кропля”, адказаць на пытанні да твора, падрыхтавацца да вуснага сачынення з элементамі апісання на падставе ўласных назіранняў за  прыроднымі з’явамі (падрыхтаваць невялікія занатоўкі: вершы пра прыроду, урыўкі з празаічных твораў).

VIII. Падвядзенне вынікаў.

IX. Рэфлексія.

— Кропля — гэта нараджэнне новага, чыстага, яна дорыць цудоўны і светлы настрой. А з якім настроем вы пакідаеце ўрок?

— Пра што даведаліся?

— Чаму навучыліся?

— Ці вырашылі тыя задачы, што паставілі на пачатку ўрока?

— Ацаніце сваю работу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Праверка дамашняга задання.
Пытанні і заданні да твора А. Грачанікава “Верасень”:

— Якой паказана восеньская прырода ў першых дзвюх строфах верша?

_____________________________________________________________

— Каму паэт спявае свае песні, прысвячае свае творы?

______________________________________________________________

— Растлумачце паэтычны вобраз: Зноў верасень — // Запаслівы грыбнік — // Шчыруе па імшастых баравінах. __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Аднавіце дэфармаваны тэкст:

Шчымліва

Адчуваючы душой

Закончаную ____________ у прыродзе.

І ў жураўліным ______________ палёце,

І ў засцюдзёлай ______________ рачной.

 

Мне даспадобы

Верасень заўжды.

І не таму, што ў ім я ________________

У верасні мне свет увесь адкрыўся

У спеласці ________________ — малады.

 

 

 

 

Работа з табліцай.

Кропля

Мая

Петруся Броўкі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Складанне сінквейна “Кропля”

Ключавое слова

Кропля

Два азначэнні  (прыметнікі) да яго

 

Тры дзеясловы

 

Фраза з чатырох слоў (вывад)

 

Сінонім ключавога слова

 

 

Популярные сообщения из этого блога

Мэты і задачы работы віртуальнага кабінета беларускай мовы і літаратуры